Людовік I Набожны (, , ; 778 — 20 чэрвеня 840) — кароль Аквітаніі (781—814), кароль Франкіі і імператар Захаду (814—840) з дынастыі Каралінгаў.
Біяграфія
Людовік Набожны стаў апошнім адзіным кіраўніком адзінай Франкскай дзяржавы. Успадкаваўшы трон пасля смерці свайго бацькі, імператара Карла Вялікага, Людовік паспяхова працягнуў бацькаву палітыку рэформаў, але апошнія гады яго праўлення прайшлі ў войнах супраць уласных сыноў і знешніх ворагаў. Дзяржава апынулася ў глыбокім крызісе, які праз некалькі гадоў пасля яго смерці прывёў да распаду імперыі і ўзнікненню на яе месцы некалькіх дзяржаў — папярэднікаў сучасных Германіі, Італіі і Францыі.
Дзеці
Ад 1-га шлюбу:сыны: Лотар I, Піпін I і Людовік IIдочкі: Берта, Хільдэгарда і Ратруда Ад 2-га шлюбу:сын: Карл II Лысы дачка: ГізелаАд наложніцы:сын: Арнульф Санскі дачка: Альпаіс (Эльфейд)
Крыніцы
Катэгорыя:Каралі франкаў Катэгорыя:Каралі германскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VIII стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя Катэгорыя:Двайняты паводле алфавіту Катэгорыя:Імператары Захаду Катэгорыя:Каралінгі