Фуад Мебаза ( Fuʾād al-Mibazzaʿ; ) — туніскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, спікер Палаты дэпутатаў (1997—2011), в. а. Прэзідэнта Туніса (2011). Удзельнік руху за незалежнасць краіны ад Францыі.
Біяграфія Нарадзіўся 16 чэрвеня 1933 года ў г. Туніс (Французскі пратэктарат у Тунісе).
Вывучаў права і эканоміку ў Францыі.
З 30 лістапада 1973 года па 13 верасня 1978 года — Міністр моладзі і спорту Туніса.
З 13 верасня 1978 года па 7 лістапада 1979 года — Міністр аховы здароўя Туніса.
З 7 лістапада 1979 года па 2 студзеня 1981 года — Міністр культуры Туніса.
З 27 кастрычніка 1987 года па 12 красавіка 1988 года — Міністр па справах моладзі і спорту Туніса.
У 1997—2011 гадах — спікер Парламента Туніса.
Часова выконваў абавязкі Прэзідэнта Туніса з 15 студзеня па 12 снежня 2011 года.
Памёр 23 красавіка 2025 года.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Туніса Катэгорыя:Паслы Туніса ў Марока