Панчохі, адз.л.: панчоха (ад стар.-, С. 160) — від пераважна трыкатажных вырабаў, якія абуваюць (надзяваюць) на ногі, яны закрываюць ногі вышэй калена. У мінулым панчохі выкарыстоўвалі як жанчыны, так і мужчыны, аднак у сучаснай модзе панчохі лічаць прадметам жаночага гардэроба.
Гісторыя Першымі вязаць панчохі пачалі арабы. У час араба-іспанскіх войнаў XIII—XIV стагоддзяў насіць панчохі пачалі па ўсёй Еўропе. Да гэтага еўрапейцы ўцяплялі ногі анучамі ці кроенымі нагавіцамі са скуры або шчыльнай тканіны.
У 1589 годзе англічанін Вільям Лі, жонка якога зарабляла на жыццё ручной вязкай, стварыў першы вязальны станок для панчох.
Гл. таксама Калготкі Шкарпэткі
Крыніцы
Катэгорыя:Адзенне