Аль-Ка́іда (араб. القاعدة, «аснова», «база», «падмурак», «прынцып») — адна з самых буйных міжнародных тэрарыстычных арганізацый ваххабіцкага напрамку ісламу.

Створана ў 1988 годзе. Пасля вываду войскаў СССР з Афганістана "Аль-Каіда" накіравала вастрыё барацьбы супраць ЗША, краін т. зв. «Заходняга свету» і іх прыхільнікаў у ісламскіх краінах. Мэтай арганізацыі з'яўляецца звяржэнне свецкіх рэжымаў у ісламскіх краінах, стварэнне «Вялікага ісламскага халіфата».

Постаці Аль-Каіды Усама бін Ладэн Айман аз-Завахіры

Іншыя радыкальныя ісламскія арганізацыі Хезбала Талібан

Катэгорыя:Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі

Катэгорыя:Ваенныя арганізацыі