Іосіф II Аўстрыйскі (; 13 сакавіка 1741 — 20 лютага 1790) — кароль Германіі з 27 сакавіка 1764, абраны імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі 18 жніўня 1765 года, старэйшы сын Марыі Тэрэзіі; самастойна кіраваў толькі пачынаючы са смерці маці 1780; 29 лістапада 1780 года атрымаў ад яе ў спадчыну ўладанні Габсбургаў — эрцгерцагства Аўстрыйскае, каралеўствы Багемскае і Венгерскае. Выдатны дзяржаўны дзеяч, рэфарматар, яркі прадстаўнік эпохі асвечанага абсалютызму.
Гл. таксама Іосіфізм
Спасылкі
Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Каралі венгерскія Катэгорыя:Каралі чэшскія Катэгорыя:Гісторыя XVIII стагоддзя