Валерый (Валер) Аляксеевіч Санько (нар. , в. Вялікая Сліва, ) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, кнігавыдавец, доктар народнай медыцыныКаталог ЦНБ НАН Беларусі // libcat.bas-net.by.

Біяграфія

Сям'я Бацька, Санько Аляксей Андрэевіч, 1914 г.н., беларус, нарадзіўся ў в. Дудзеў (Дзюдзева) Слуцкага раёна, завуч Вяліка-Сліўскай школы, у вайну камандзір гарматы, сяржант, загінуў пад Ломжай у 1941 г. Маці, Скуцэня (Санько) Люба Кузьмінічна, 1918 г.н., беларуска, медсястра з 46-гадовым медыцынскім стажам, нарадзілася і жыла ў в. Вялікая Сліва Слуцкага раёна. Памерла 12 сакавіка 2001 г. Айчым (бацька) Скуцэня Мікалай Мікітавіч, 1920 г.н., беларус, нарадзіўся ў в. Працавічы Слуцкага раёна, калгаснік, матарыст, яфрэйтар, узнагароджаны васьмю медалямі за ўдзел у ВАВ, інвалід 2-й групы ВАВ з 1946 г., жыхар в. Вялікая Сліва, памёр 19 лютага 1997 г. З'яўляецца бацькам трох сыноў.

Адукацыя Пасля заканчэння Вяліка-Сліўскай СШ з адзнакаю закончыў Баранавіцкае медвучылішча (1958). Загадваў (адкрываў) Лосіцкім ФАПам у Пінскім раёне на Брэстчыне. З арміі (1958—1961) прыйшоў сяржантам. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (завочна, 1961—1967, стараста курса), Мінскую ВПШ (1976—1978). Вучыўся ў медінстытуце (1964—1965). Закончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1968—1971). Здаў кандыдацкія экзамены, але дысертацыю на тэму «Беларуская чарадзейная казка» не абараніў. Некаторыя яго запісы беларускага фальклору надрукаваныя ў газетах, часопісах, у трох тамах акадэмічнага 50-томнага выдання беларускага фальклору. Член-карэспандэнт Аўтаномнага аддзялення Міжнароднай грамадскай арганізацыя «Міжнародная Акадэмія Энергаінфармацыйных Навук» (АА МГА МАЭН) у Беларусі.

Праца Працаваў памочнікам санітарнага ўрача ў Мінску, журналістам у газетах «Чырвоная змена» (1963—1965) і «Звязда» (1965—1972). Загадваў рэдакцыяй медыцынскай і фізкультурна-спартыўнай літаратуры выдавецтва «Беларусь» (1972—1975). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Здравоохранение Белоруссии» (1975—1976), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Народная асвета» (1978—1982), загадчыкам рэдакцыі краязнаўства, турызму, фізкультурна-спартыўнай літаратуры выдавецтва «Полымя» (1982—1990), намеснікам рэдактара чарнобыльскай газеты «Набат» (1990—1991), дырэктарам заснаванага Беларускім дзіцячым фондам Беларускага выдавецкага Таварыства «Хата» (1992—2006). За сваё жыццё падтрыхтаваў да друку 1089 кніг іншых аўтараўВ. Санько. «Ненадрукаванае. У белдзяржлітструктурах», Мн. 2009, стар. 25.

З 1960 года з'яўляўся членам КПСС, адкуль у 1989 годзе выйшаў дабраахвотна. Быў намеснікам старшыні Цэнтральнай Рады Беларускай Сялянскай партыі, ад яе тройчы вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі (Слуцк, 1995; Салігорск, 1996; Салігорск, 1996). Удзельнік шасці (1993—2013) з'ездаў Беларусаў свету (на апошніх чатырох выступаў з прамовамі).

Творчасць Першае апавяданне надрукавала ў студзені 1958 года Баранавіцкая раённая газета, першую аповесць — «Чырвоная Змена» (жнівень — верасень, 1964). Надрукаваў шэсцьдзесят восем апавяданняў. З шаснаццаці надрукаваных аповесцей — восем у газетах, «Пакуль не зайшло сонца» — у часопісе «Маладосць» (1977, № 6), адна ў кнізе прозы трох аўтараў «Знаёмства» (1982). Аўтар і сааўтар сямнаццаці кніг, у тым ліку дзевяць уласных празаічныхСводный электронный каталог // unicat.nlb.by.В. Санько. «Грэх на іх нязмыўны», Смаленск 2013, тры — пра лячэнне травамі, дзве — прыкметы, абярэжніцтва. Найбольш значныя кнігі прозы: «Жыватворныя крыніцы» (1979), «Знаёмства» (1982), «Усё скончана: мы прайшлі па Маскве» (1993), «Не плач, маці» (1995), «Дахаты пойдуць усе» (1999), «Ненадрукаванае. У белдзяржлітструктурах» (2009) «Новы Час» // «Новы Час»' ад 25 чэрвеня 2010., «Грэх на іх нязмыўны» (2013), раман «Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе» (2013). У сааўтарстве — «З вудай і стрэльбай» (1974), «Беларускія спартсмены ў баях за Радзіму» (1985).

У кнізе «Згарэў у Слуцку суд народны» падрабязна апісаў і даследаваў храналогію стыхійнага бунту случчакоў у кастрычніку 1967«Народная Воля» // «Народная Воля» ад 22 снежня 2007 № 185—186«Радыё Свабода» // «Радыё Свабода», 21 снежня 2007.

Кнігу прозы «Ненадрукаванае. У белдзяржлітструктурах» (2009) увайшлі дзве аповесці і шэсць апавяданняў, якія не друкаваліся ў літаратурных выданнях. У дадатку ў першыню ў беларускай літаратуры змешчана «Хроніка» — даты адмоў ад друку.

У 2013 выйшла кніга «Грэх на іх нязмыўны» пра гібель у Маскве Янкі Купалы. Усю 4-ю старонку вокладкі займае ўпершыню апублікаваны рэдкі здымак«Звязда» «Звязда» № 25 (195), 06 ліпеня 2013 года: Янка Купала, Платон Галавач, Уладзімір Хадыка і навучэнцы рабфака ў Соснах Любанскага раёна Мінскай вобласці, май, 1933. Фрагменты публікавала газета «Наша Слова» «Наша Слова» № 27 (1126) 4 ліпеня 2013 г. — № 31 (1130) 31 ліпеня 2013 г. Сярод навучэнцаў бацька аўтара Санько Аляксей Андрэевіч (1914—1941).

Даследаванні«Яго чатыры Чарнобылі» // «Народная Воля», 7 ліпеня 2009 чарнобыльскай тэматыкі выліліся ў дакументальны раман «Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе» (612 стар., 2013), над матэрыялам кнігі аўтар працаваў 19 гадоў. У рамане апавядаецца пра прычыны выбуху на ЧАЭС, даюцца біяграфіі ліквідатараў, перасяленцаў. Мастацкі тэкст дапаўняюць устаўкі з архіваў і навуковай літаратуры. Сюжэт удала яднае лёс пэўных сем'яў (Нямковічы, сёстры Антаніна Макарэня і Тамара Пакрова), трох вучоных (Лягаса, Бадановіч, Канопліч), ліквідатара Рамана Кавалёва, вешчуна Аляксея Бялько з падзеямі красавіка 1986 года і пасляаварыйнымі. Асноўнае месца жыцця і дзеянняў герояў — Гомельшчына. Дзевятнаццаць фрагментаў з рамана «Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе» друкаваліся«Наша Слова» // «Наша Слова» № 6 (1053) 8 лютага 2012 г. ў газеце «Наша Слова» (23.11.2011 — 08.05.2013)

У 2015 годзе выйшла 18-я кніга – «Сучаснае беларускае літаратурнае жыццё», Мн.: МАЭН, 280 стар., рыс. Пасляслоўе прафесара Анатоля Грыцкевіча. Упершыню доказна і аргументавана гаворыцца пра парадкі/непарадкі ў беларускіх рэдкалектывах. Знаёмства з паддывановымі рэдакцыйнымі гульнямі, даўнейшымі і цяперашнімі парадкамі на беларускіх літаратурных і газетных гонях зацікавіць філолагаў, вопытных і маладых журналістаў, пісьменнікаў. Рэцэнзіі на кнігу – «Цікава пра літаратурнае жыццё» «Наша Слова» «Наша Слова» №32 (1235), 12 жніўня 2015 года, «Сучаснае літаратурнае жыццё ад Валера Санько» «Інфа-Кур'ер» «Інфа-Кур'ер» 26 жніўня 2015 года.

У лістападзе 2016 выдаў кнігу «Карыды вогненныя іскры». На беларускай, рускай, іспанскай мовах. У ёй апісвае пра сувязь карыдных феерыяў і спектакляў з беларускімі Купаллем і Калядамі.ЗБС «Бацькаўшчына» Міжнароднае грамадскае аб'яднанне ЗБС «Бацькаўшчына»- 14.11.2016Беларускае радыё Рацыя Беларускае радыё Рацыя - 6.12.2016

Асабліва яскрава праявілася беларускае язычніцтва ў апошніх дзвюх прыкметаўных кнігах аўтара пра класіфікацыю старажытных і навейшых прыкметаў: «Сабака ў кватэры – сябра ці вораг. Што кажуць пра гэта народныя прыкметы», Мн.: МАЭН, 2017, 96 стар."Ніва", тыднёвік беларусаў Польшчы "Ніва", тыднёвік беларусаў Польшчы - 12.11.2017"Наша Слова" "Наша Слова", 08.11.2017; «Жыць – прыкметы вучыць», Мн.: МАЭН , 208 стар.ЗБС "Бацькаўшчына" ЗБС "Бацькаўшчына", 15.01.2018Беларускі Фонд Культуры Беларускі Фонд Культур, 26.01.2018 Аўтар размеркаваў прыкметы па раздзелах: лаянка, татуіроўка, п'янства, курава, грэх, вера, сабака ў кватэры, самазабойства, даўніна.

Доктар народнай медыцыны, магістр нетрадыцыйнай медыцыны, член-карэспандэнт Аўтаномнага аддзялення Міжнароднай грамадскай арганізацыя «Міжнародная Акадэмія Энергаінфармацыйных Навук» (АА МГА МАЭН) у БеларусіСтатут АТ МГА МАЭН зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі РБ 12.09.2006. Нямала часу аддае вывучэнню беларускага язычніцтва, прыкметаў, абярэжніцтва, краязнаўства. Аўтар дзвюх кніг па лячэнню травамі (з Н. І. Аляксейчык, 1992, 1993), дзвюх кніг аб прыкметах і афарызмах: «Размова з прыродай» (з В. Э. Шомадзі, 1990), «Гаворыць — старажытны Рым, гавораць — пра старажытны Рым» (2003, 380 стар.).

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. — Мн., 2004. — Т. 18., кн. 1. — С. 447; Спортивная энциклопедия Беларуси. — Мн., 2005. — С. 381; Памяць. Слуцкі раён. Кніга 2. — Мн., 2001. — С. 489—491; Санько В. Ненадрукаванае. У белдзяржлітструктурах. — Мн., 2009; Санько В. Грэх на іх нязмыўны. — Смаленск, 2013. Санько В. Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе, раман. — Смаленск, 2013. Культура Беларусі: энцыклапедыя. У 6 тамах. Мінск, БЭ. Т.6, 2015, стар. 327

Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы