Валасы — складовая частка ахоўнага покрыва, галоўным чынам, у млекакормячых, філагенетычна з’яўляюцца вытворнымі эпідэрмісу скурных пакроваў. У жывёл густы валасяны полаг называецца мехам або поўсцю. Так званыя «валасінкі» (трыхомы) таксама сустракаюцца на розных органах раслін.
Рост чалавечых валасоў Валасы растуць паўсюль на паверхні цела, апроч слізістых абалонак і скуры на далонях, падэшвах і вуснах.
Рост валасоў трымаецца пэўнага цыклу з трыма асобнымі і адначасовымі фазамі — анагена, катагена і целагена; усе тры адбываюцца адначасова па ўсім целе. Кожная з фаз мае пэўныя характарыстыкі, якія вызначаюць даўжыню валасоў.
На целе ёсць розныя тыпы валасоў, у тым ліку пушковыя і андрагенныя валасы, кожны з якіх мае свой тып клеткавай пабудовы. Розная структура надае валасам унікальныя характарыстыкі, якія служаць пэўным мэтам, галоўным чынам, для захавання цяпла і абароны.
Фактары ўплыву на рост валасоў Валасы растуць вельмі хутка. З большай хуткасцю ў чалавечым арганізме дзеляцца толькі клеткі касцявога мозга. Хуткасць росту валасоў, а таксама іх структуру і схільнасць да выпадзення вызначае генетыка. Гэта нельга змяніць, але на гэта можна паўплываць, калі ўлічыць вонкавыя і ўнутраныя фактары.
Вонкавае ўздзеянне маюць: няслушны дамашні догляд — агрэсіўная касметыка, мыццё галавы жорсткай або гарачай вадой шкодзяць валасам; розныя экзагенныя фактары — рэгулярнае перасушванне валасоў фенам і выпрамнікам, залішняя інсаляцыя, уздзеянне ветру і холаду; ужыванне тугіх гумак — яны пашкоджваюць структуру воласа, прычыняецца заломам, парушае кровазварот скуры галавы; сезоннасць — вясной і восенню рост валасоў актывізуецца. У мужчын рызыка празмернага выпадзення валасоў у 3 разы вышэй за жанчын. Гэта звязана з асаблівасцю працы гармонаў і тлушчавых залоз.
Гл. таксама Парык Каса (прычоска) Галенне Эпіляцыя
Катэгорыя:Покрыўная сістэма