Крапіва кіеўская (Urtica kioviensis ці Urtica hulensis, Feinbrun) — від шматгадовыхКрапіва кіеўская ў Чырвонай кнізе Беларусі травяністых раслін рода Крапіва сямейства Крапіўныя.

Арэал і месцы рассялення

Дадзены від расце ў вільготных месцах у чорнаальховых і ясеневых лясахUrtica kioviensis .

Сустракаецца ў Сярэдняй Еўропе: Аўстрыі, Чэхіі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, РумынііКарта з арэалам . У Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэалу. Вядомы з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобл.), пазней знойдзены ў Лунінецкім, Пінскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці.

Апісанне

Пабегі прамастаячыя вышынёй 80-120 смКрапива киевская . Лісце зялёнае, зубчастае па краю, пакрытае рэдкімі пякучымі валаскамі, па два супрацьлеглых ліста ў кожным вузле. Квітнее з чэрвеня па верасень. На Беларусі — у чэрвені-ліпені. Кветкі зялёныя, да 1 см, з чатырма пялёсткамі. Плады — арэшкі зялёнага колеру з'яўляюцца ў межах Беларусі ў жніўні-верасні.

Таксанамія Від Крапіва кіеўская ўваходзіць у род сямейства парадку .

Ахова

Уключаны ў чырвоныя кнігі Беларусі, Ліпецкай вобласці Расіі, Закарпацкай вобласці Украіны.

Цікавыя факты

Арэшкі крапівы кіеўскай былі вызначаны сярод раслінных рэшткаў у слаях глеб часоў мезаліту з 9249 да 7779 да н.э. на раскопак у паўночна-ўсходняй ГерманііThe first subfossil records of Urtica kioviensis Rogow. and their consequences for palaeoecological interpretations .

У філатэліі

Выява крапівы кіеўскай была выкарыстана на паштовай марцы Босніі і Герцагавіны ў 2015 годзеПаштовая марка Босніі і Герцагавіны.

Спасылкі Крапіва кіеўская ў Чырвонай кнізе Беларусі Батанічная ілюстрацыя Фатаграфія Карта з арэалам Фатаграфія Фатаграфія шматлікія фатаграфіі

Катэгорыя:Крапіва