Mazda Motor Corporation () — японская аўтамабілебудаўнічая кампанія, якая выпускае аўтамабілі «Mazda». Штаб-кватэра размешчана ў пасёлку Фуцю, павет Акі, прэфектура Хірасіма, Японія. Уваходзіць у кэйрэцу Sumitomo. У спісе найвялікшых публічных кампаній свету Forbes Global 2000 за 2022 год Mazda Motor заняла 1093 месца.
Гісторыя Сваю гісторыю фірма вядзе з 1960 года, калі быў выпушчаны першы серыйны легкавы аўтамабіль Mazda R360 Coupe (2-дзверны пасажырскі аўтамабіль). Раней фірма, заснаваная ў 1920 годзе, займалася вытворчасцю станкоў. Сваю назву «Мазда» (Mazda) фірма атрымала ў гонар зараастрыйскага бога Жыцця з імем Ахура-Мазда (ён жа Армазд).
У Беларусі
Гісторыя З 2003 года Мазда афіцыйна прысутнічае на Беларускам рынку з часу адкрыцця першага аўтацэнтра. 20 Студзеня 2016 года быў адкрыты новы цэнтр Мазда «Атлант-М Холпі». З 2004 па 2022 год пастаўляліся аўтамабілі Расійскай зборкі, але пасля выхаду кампаніі з Расіі пастаўкі завяршыліся. З канца мая 2023 года Мазда працягнула пастаўкі новых аўтамабіляў у Беларусь, цяпер Японскай зборкі.
Мадэльны шэраг На сучасны дзень у Беларусі прадстаўлена найбольшая частка еўрапейскіх мадэляў: Mazda CX-5, Mazda CX-60, Mazda CX-30, Mazda MX-30, Mazda CX-80, Mazda 3 і Mazda 6.
Вытворчыя пляцоўкі У Японіі Хірасіма Завод у Хірасіме функцыянуе з моманту заснавання маркі. Першапачатковы завод з часам быў пераабсталяваны для вытворчасці рухавікоў, у тым ліку ротарных тыпу Ванкеля, і кампанентаў трансмісіі, паколькі пашырэнне вытворчасці аўтамабіляў патрабавала буйнейшых і сучасных магутнасцяў. З гэтай мэтай у 1966 годзе быў пабудаваны новы завод «Уджына-1», да якога ў 1972 годзе дадаўся другі «Уджына-2».
Да 1982 года быў адзінай вытворчай пляцоўкай маркі.
Пачатак дзейнасці 1931 Лакацыя Акі, прэфектура Хірасіма, Японія Агульная плошча 1 685 000 кв. м. Вытворчая магутнасць 569 000 машын у год Прадукцыя СХ-30, СХ-5, СХ-8, СХ-9, МХ-30, МХ-5
Хофу Другі завод маркі быў пабудаваны ў 1981 годзе ў Хофу ў прэфектуры Ямагуты. Вытворчасць складаецца з двух асноўных карпусоў: дзвюх аўтазборачных ліній («H1» і «H2») у раёне Нішынаўра і завода ў суседнім раёне Наканасекі, які вырабляе рухавікі і трансмісіі.
Пачатак дзейнасці 1982 Лакацыя Хофу, прэфектура Ямагуты, Японія Агульная плошча 792000 кв. м. у Нішынаўры + 537000 кв. м. у Наканасекі Колькасць супрацоўнікаў каля 3000 Вытворчая магутнасць каля 400 000 машын у год Прадукцыя H1: Mazda 2, CX-3H2: Mazda 6, CX-5
Замежныя Mazda Powertrain Manufacturing Thailand (, правінцыя Чонбуры, Тайланд) — спецыялізуецца на выпуску рухавікоў унутранага згарання, якія пастаўляюцца на іншыя заводы Mazda, размешчаныя ў Тайландзе, Малайзіі і В’етнаме. Быў пабудаваны ў перыяд з 2013 па 2014 год. Вытворчасць пачалася ў студзені 2015 года. Займае агульную плошчу 200 000 квадратных метраў. Вытворчая магутнасць складае 100 тысяч рухавікоў за год.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Катэгорыя:Кампаніі Японіі