Бура́ты (саманазва буряад) — народ, карэнныя жыхары поўдню Сібіры (Расія), поўначы Манголіі і паўночнага ўсходу Кітая. Падпадзяляюцца на шэраг этна-тэрытарыяльных і моўных груп — булагаты, эхірыты, харынцы, хангадоры, сартулы, цанголы, табангуты і інш. Прыкладная агульная колькасць — 674 тыс.

Паходжанне Згодна генетычным даследаванням, большасць буратаў адносіцца да нашчадкаў старажытнага насельніцтва Азіі, якое перасялілася ў раён вакол возера Байкал каля 60 тысяч гадоў таму. Адсюль ішлі перасяленні на Карэйскі паўвостраў і Паўночна-Усходнюю Азію, а адтуль — у Амерыку. Такім чынам, бураты генетычна блізкія да іншых народаў Сібіры і Цэнтральнай Азіі, асабліва да цюркаўАлександр Махачкеев, Раскрыта тайна происхождения бурятГаплогруппа G2a . Аднак лінгвістычна бураты адносяцца да мангольскіх народаў. Гэта тлумачыцца міграцыяй мангольскіх плямёнаў на поўдзень Сібіры з VII — XI стст. н. э.Этнос — Буряты Яны асімілявалі іншамоўнае мясцовае карэннае насельніцтва. Назва буряад, відавочна, мае цюркскае паходжанне. Першапачаткова яна азначала заходніх гунаў.

У XIII — сярэдзіне XVII стст. бураты ўваходзілі ў склад сярэднявечнай мангольскай дзяржавы. З XVI ст. у землях, населеных буратамі, з’явіліся рускія перасяленцы. Згодна дагаворам 1689 г., 1727 г. і 1728 г. паміж Расіяй і маньчжурамі, землі буратаў трапілі ў склад Расіі. Адносіны паміж буратамі і рускімі мелі надзвычай складаны характар і суправаджаліся сутыкненнямі з абодвух бакоў. Гэта выклікала перасяленне часткі буратаў спачатку ў Манголію, а потым і ў Кітай, а таксама раскол расійскіх буратаў на некалькі геаграфічна-культурных групХилханов Д. Л., Этническая идентичность бурят и способ производства.

Пасля рэвалюцыі 1917 г. падзел бурацкага народа быў замацаваны ў выніку стварэння ў 1923 г. Бурат-Мангольскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (зараз Рэспубліка Бурація), у 1937 г. Усць-Ардынскай Бурацкай аўтаномнай акругі і Агінскай Бурацкай аўтаномнай акругі. У 2008 г. насуперак пярэчанням з боку бурацкіх праваабаронцаў і VI Кангрэса бурацкага народаБуряты: Нация без лидеров Железняков Александр Сергеевич, ЭТНИЧЕСКИЕ АСПЕКТЫ УКРУПНЕНИЯ СУБЪЕКТОВ РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ НА ПРИМЕРЕ ВОСТОЧНО-СИБИРСКОГО И СЕВЕРО-КАВКАЗСКОГО РЕГИОНОВ Усць-Ардынская Бурацкая аўтаномная акруга і Агінская Бурацкая аўтаномная акруга спынілі сваё існаванне.

Рассяленне

Бураты ў Расіі Згодна перапісу 2010 г., у Расіі жыло 461389 чал., якія вызнавалі сваю этнічную тоеснасць як бураты. З іх 286839 чал. жылі ў Рэспубліцы Бурація, 73941 чал. — у Забайкальскім краі (да 2008 г. тут існавала Агінская Бурацкая аўтаномная акруга), 77667 чал. — у Іркуцкай вобласці (да 2008 г. тут існавала Усць-Ардынская Бурацкая аўтаномная акруга)gks.ru . Для параўнання, ў 1926 г. у РСФСР налічвалася 237,5 тыс. буратаў, у 1939 г. — 251,5 тыс., у 1970 г. — 312,8 тыс., у 1979 г. — 349,8 тыс., у 1989 г. — 417,4 тыс.БУРЯТЫ: Основные сведения

У Расіі дзейнічае шэраг нацыянальных бурацкіх арганізацый, у тым ліку Усебурацкая асацыяцыя развіцця культуры, які арганізуе Кангрэс бурацкага народа (VI Кангрэс адбыўся ў 2008 г.) і Санкт-Пецярбургскі бурацкі культурны цэнтр, пры якім існуюць дабрачынны фонд «Ая-Ганга» і Бурацкая нацыянальна-культурная аўтаномія «Гэсэр»ethnospb.ru.

Бураты ў Кітаі Прыкладная колькасць буратаў у КНР (2013 г.) дасягае 160 тысяч чал.Buriat, Chinese Гэта нашчадкі бурацкіх бежанцаў, якія перасяляліся ў Кітай з СССР у 1930 — 1940-ых гг.内蒙古布里亚特蒙古人的今昔 Яны жывуць пераважна ва Унутранай Манголіі і правінцыі Хэйлунцзян. У КНР бураты разглядаюцца як частка мангольскай нацыянальнай меншасці.

Бураты ў Манголіі Бураты Манголіі кампактна насяляюць Дарнодскі, Хэнтэйскі, Цэнтральны, Селенгінскі, Булганскі і Хубсугульскі аймакі, жывуць у буйных гарадах гэтай краіны. У Хэнтэйскім аймаку існуюць монаэтнічныя бурацкія самоны Біндэр, Батшырээт і Дадал. Большасць буратаў адносяцца да этнічнай групы хоры, вылучаюцца таксама сангол, булганскія бураты, тункінскія бураты, хамнінганскія бураты і г. д. Перасяленне буратаў у Манголію пачалося ў XVII ст. з-за сутыкненняў з рускімі перасяленцамі. Так, у сярэдзіне XVII ст. у Манголію перакачавала вялікая група буратаў з Балаганскага стэпу. Яны ратаваліся ад вынішчэння, што ўчынілі казакі на чале Івана Пахабава. Частка ранніх перасяленцаў змяшалася з іншымі этнічнымі супольнасцямі манголаў. Бураты таксама пераязджалі з Расійскай імперыі ў Манголію па рэлігійных прычынах як манахі і пілігрымы. У першай палове XX ст. колькасць перасяленцаў значна павялічылася ў сувязі з рэпрэсіямі ў СССР. Урад Манголіі успрымаў буратаў як этнічна блізкіх да манголаў, а таму спрыяў іх адаптацыі на новых месцах. У некаторых выпадках ім перадаваліся ў карыстанне качэўі значна лепшыя, чым на гістарычнай радзіме. Аднак большасць сучасных буратаў Манголіі вызнае сваю сувязь з буратамі Расіі і падтрымлівае з імі шчыльныя, у тым ліку сваяцкія, сувязі. Агульная колькасць буратаў у гэтай краіне (2010 г.) — 45 087 чал.toollogo2010.mn

Бураты ў Беларусі У 2009 г. у Рэспубліцы Беларусь жыло 53 чал., якія вызначалі сваю этнічную тоеснасць як буратыbelstat.gov.by. З іх толькі 8 чал. лічылі роднай мовай бурацкую і 2 чал. — беларускую.

Традыцыйная культура

Заняткі Да пачатку XX ст. у буратаў сфарміраваўся жывёлагадоўча-земляробчы гаспадарчы комплекс. Жывёлагадоўля мела качавы характар. Трымалі кароў, вярблюдаў, авечак. Малочныя прадукты і мяса ў асноўным спажывалі самі. Скура і воўна перапрацоўваліся, ішлі на выраб вопраткі або прадаваліся гандлярам. У засушлівых рэгіёнах для арашэння лугоў практыкавалася ірыгацыя.

Захоп часткі качавых тэрыторый рускімі перасяленцамі вымушаў буратаў змяняць лад жыцця, пераходзіць да земляробства. Гэта было асабліва характэрна для насельнікаў сучаснай Іркуцкай вобласці і часткі Бураціі. Вырошчвалі збожжавыя культуры, бульбу, гародніну.

Бураты таксама займаліся паляваннем і рыбалоўствам. Былі вядомыя калектыўныя формы палявання зэгэтэ-аба і аба хайдак, у якіх удзельнічалі ўсе члены роду. Родавыя саюзы лічыліся маёмаснікамі паляўнічых угоддзяў. Палявалі з дапамогай розных пастак, радзей з дапамогай агнястрэльнай зброі. Рыбалоўствам і паляваннем на байкальскую нерпу займаліся прыбярэжныя жыхары берагоў возера Байкал і ракі Селенга. Скура нерпы спраўджвалася ў Іркуцк. Мяса і жыр спажываліся, часткова прадаваліся рускім гандлярам.

Распаўсюджаныя рамёствы — перапрацоўка воўны, металаў і драўніны, бондарства, гарбарства, выраб вопраткі. Бураты, што насялялі лясныя раёны, таксама здабывалі драўніну і драўняны вугаль.

Жытло У качавых буратаў, што насялялі стэп, найбольш распаўсюджанай формай жытла была лямцавая юрта. Яна майстравалася з 5 — 10 драўляных рашотак хана, якія вертыкальна растаўлялі колам і звязвалі валасянымі шнурамі. Наверсе з рэяк уні рабіўся конусападобны дах. У цэнтры яны шчапляліся за абруч тона. Атрыманы такім чынам каркас абкладвалі лямцавымі покрыўкамі і звязвалі вяроўкамі. Тона заставалася свабоднай для выхаду дыму і пранікнення сонечнага святла. Падлога ладзілася з драўляных дошак, але найчасцей заставалася земляной, пасцілалася скурамі і лямцом. Уваход закрывалі драўлянымі дзвярыма халага і лямцавай покрыўкай уда.

У жыхароў паўночных лясных раёнаў існаваў бухэк, канічны будан з жэрдак, накрыты звярынымі скурамі. Аднак з пачатку XX ст. ён выкарыстоўваўся ўжо толькі як часовае жытло для паляўнічых. Дастаткова распаўсюджанымі былі драўляныя юрты, якія будаваліся з хваёвых бярвенняў ў 8 сцен, дыяметрам да 10 м. У драўляных юртах жылі пераважна ў летні сезон або выкарыстоўвалі як хлеў ці рамесную майстэрню. Былі вядомы звычайныя хаты з бярвення. Многія бураты мелі некалькі жытлаў — летняе, зімовае і часовае (для перакачовак, часу палявання і рыбнага лову).

Цэнтральная частка жытла выкарыстоўвалася для вогнішча, глінянай або жалезнай печы з плітою. Насупраць халага месцілі бажніцу, дзе трымалі рытуальныя рэчы і невялікія выявы продкаў і багоў. Шаманісты на месцы бажніцы мелі доўгі куфар з рытуальнымі выявамі ангонамі, часцяком у выглядзе футра. Налева ад уваходу знаходзілася мужчынская зона, направа — жаночая.

Вопратка Народная вопратка складаецца з прамога футравага халата з запахам направа і стаялым каўняром, шырокага пояса і скураных ботаў. Жаночыя халаты маюць нізкі каўнер, зборкі ў таліі і станік, абабіты вузкай стужкай. Пад халат апранаюць штаны і кашулю. Жанчыны на халат — камізэльку. Мужчынскую шапку з вострым верхам і пашыраным аколышкам шыюць з лямцу і лісінага футра. Жаночыя шапкі робяцца з каляровай тканіны, абабітай мехам бабра. Улетку жанчыны носяць хустку. Жаночыя ўпрыгожванні апранаюць так, каб яны былі бачныя спераду. Ва ўсходніх раёнах, населеных буратамі, раней сярод мужчын было прынята галіць пярэднюю частку галавы, а ззаду заплятаць касу.

Кухня Народная бурацкая кухня прадстаўлена пераважна стравамі з мяса, рыбы і малочных прадуктаў. Мяса вяляць, гатуюць з яго розныя віды каўбас, бульён бухлер, пельмені бууз (позы), піражкі хушуур, суп з лапшой і баранім мясам шулэн і г. д. Рыба традыцыйна ўжываецца ў ежу жыхарамі берагоў возера Байкал. Яе смажаць на вуглях, на камянях або на патэльні, ядуць салёнай і вэнджанай.

З малака робяць ласункі — сушаную малочную плеўку ўрмэ і смятанныя аладкі саламат. Смятану заварваюць кіпнем і ядуць з молатай чаромхай. На малаке гатуюць саланаваты чай. Папулярны алкагольны напоі архі і тарасун з перагнанага кіслага малака. Двойчы перагнанае малако раней ішло на арсу, якую злівалі ў спецыяльны посуд, дадавалі туды ядомае карэнне, чаромху, муку. Арсу доўга захоўвалася, ужывалася дарослымі і малымі.

Грамадства У канцы XIX — пачатку XX ст. сацыяльная арганізацыя буратаў была дастаткова складанай. Існавалі буйныя роды, што аб’ядноўвалі сем’і пэўнай тэрыторыі і фактычна з’яўляліся не столькі сваяцкімі, колькі суседскімі абшчынамі, а таксама аб’яднанні кроўных сваякоў ясу (літаральна «костка»), якія гуртавалі родзічаў з розных родаў. Прыналежнасць да ясу лічылася вельмі важнай, таму звычайна кожны бурат ведаў сваіх продкаў і асноўныя адгалінаванні сваёй сям’і на шмат стагоддзяў да свайго нараджэння. Роды кантралявалі зямельныя ўгоддзі, арганізоўвалі адміністрацыйнае кіраўніцтва, сумесную працу, узаемадапамогу, шанаванне духаў эджын, што разглядаліся як гаспадары месцаў, населеных абшчыннікамі, агульныя святы і ахвярапрынашэнні.

Пераважалі малыя нуклеарныя сем’і. Дазвалялаіся палігінія і дамовы паміж бацькамі аб будучым шлюбе яшчэ малых дзяцей. Дзяўчынак аддавалі замуж ва ўзросце 11 — 15 гадоў. Шлюбная дамова мела абавязковы характар, і за яе парушэнне неслі адказнасць усе чальцы абшчыны. Бацькі жаніха выплочвалі за нявесту выкуп. Калі яна раптам мяняла рашэнне і знаходзіла да вяселля іншага мужа, то той абавязваўся аддаць выкуп былому жаніху. Каб пазбегнуць выкупу, сем’і часцяком абменьваліся нявестамі.

Сваяцтва мела выразную іерархію, вылучаліся старэйшыя і малодшыя сваякі, сваякі па маці і па бацьку. Асаблівыя адносіны звязвалі не толькі з бацькамі, але братам маці. Жанчыны ў сям’і лічыліся падначаленымі, іх паводзіны значна абмяжоўваліся.

Фальклор Бурацкі фальклор знакаміты эпічнымі сілабічнымі паэмамі ўлігер, прысвечанымі змагарам са злом. Найбольш вядомы эпас пра героя Гэсэра, які, як лічаць, захаваўся ў буратаў у найбольш архаічнай форме. Таксама вядомы чарадзейныя казкі, гістарычныя паданні, легенды, песні. Папулярнымі святочнымі забавамі буратаў з’яўляюцца стральба з луку, скачкі на конях, дужанне, танцы, у тым ліку сакральны танок ёхор, які суправаджаецца спевамі.

Мова Бурацкая мова адносіцца да паўночнай групы мангольскіх моў. Мае афіцыйны статус у Рэспубліцы Бурація. Сучасныя лінгвісты вылучаюць мовы буратаў Расіі, Манголіі і Кітая як фактычна самастойныя. Мова расійскіх буратаў падзяляецца на 5 буйных дыялектаў.

У Расіі да 1931 г. бураты карысталіся тым жа пісьмом, што і манголы. У 1931 г. была ўведзена лацінская графіка. У 1939 г. — алфавіт на аснове кірыліцыЭнциклопедия «Вокруг света». У Манголіі бураты карыстаюцца мангольскай кірылічнай графікай. У Кітаі — старамангольскай графікай.

Рэлігія

Шаманізм