Но́выя Залю́цічы (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета. Размешчана за 5 км на паўднёвы захад ад Новых Мілевічаў, за 9 км на паўночны ўсход ад вёска Наваленін, за 61 км на паўночны захад ад Жыткавіч. На поўдні, поўначы і захадзе мяжуе з лесам.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўначы далучаецца кароткая просталінейная вуліца з завулкам. Забудова двухбаковая, няшчыльная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана ў пачатку XX ст. перасяленцамі з суседніх вёсак, галоўным чынам з вёскі Залюцічы. У 1940 годзе 72 двары, 321 жыхар. У Вялікую Айчынную вайну ў лютым 1943 года нямецкія акупанты спалілі вёску і загубілі 11 жыхароў. 27 вяскоўцаў загінулі на фронце. Да 26 верасня 1968 года вёска ўваходзіла ў склад Юркевіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 29 (1223).. У савецкі час уваходзіла ў склад саўгаса Случ (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічалі пачатковая школа, бібліятэка, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт. Зараз толькі бібліятэка і клуб.
Насельніцтва 1940 г.: 72 двары, 321 жыхар 2004 г.: 79 гаспадарак, 155 жыхароў
Геаграфія Паблізу вёскі возера Выдра.
Выбітныя асобы
Спасылкі
Катэгорыя:Мілевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна