Леанід Вікенцьевіч Валадзько (, в. Баравое, — ) — беларускі фізік-эксперыментатар. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1977; член-карэспандэнт з 1969), доктар фізіка-матэматычных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971).
Біяграфія Валадзько нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1953 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ і паступіў у аспірантуру, па заканчэнні якой застаўся працаваць ва ўніверсітэце. У 1962—1963 гадах займаў пасаду дэкана факультэта, у 1963 годзе ўзначаліў кафедру спектральнага аналізу, адначасова з 1966 года быў прарэктарам БДУ па навуковай працы.
Валадзько быў членам КПСС з 1959 года.
Навуковая дзейнасць
Работы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Даследаваў злучэнні шасцівалентнага ўрану. Вывучаў працэсы ўтварэння прасторавых структур і ўзнікнення электраправоднасці фенольных палімераў. Распрацаваў метад статыстычнай рэгістрацыі кінэтыкі люмінесцэнцыі. Даследаваў будову метадам інфрачырвонага Акадэмік ВАЛАДЗЬКО Леанід Вікенцьевіч .
Публікацыі
Аўтар больш за 120 навуковых прац, 14 вынаходніцтваў.
Л. В. Володько и др. Исследование деполяризации флуоресценции при затухании методом многоканального временного анализа. // Опт. и спектр. — 1974. — Т. 37. — № 4. Л. В. Володько и др. Поляризованная люминесценция кристаллов ураниловых соединений при температуре жидкого гелия. // Изв. АН СССР. Серия физическая. — 1975. — Т. 39. — № 11. Л. В. Володько, М. А. Ксенофонтов, И. Д. Феранчук. О взаимосвязи между электрическими и парамагнитными характеристиками полимеров с системой сопряжения. // Доклады АН БССР. — 1975. — Т. 19. — № 11. Л. В. Володько, Е. Ф. Титков, А. П. Зажогин. К вопросу о природе флуоресцентного состояния в комплексных ураниловых соединениях. // Журн. прикл. спектр. — 1977. — Т. 27. — № 3. Л. В. Володько, М. Р. Последович. Изучение ИК дихроизма колебательных полос жидких кристаллов в различных фазовых состояниях. // Журн. прикл. спектр. — 1977. — Т. 27. — № 4. Л. В. Володько, А. И. Комяк, Д. С. Умрейко. Ураниловые соединения. — Минск: Изд-во БГУ, 1981.
Узнагароды і званні Дзяржаўная прэмія БССР 1974 года за даследаванні будовы вадкіх крышталёў метадам інфрачырвонага дыхраізму Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)
Літаратура
Храмов Ю. А. Физики: Биографический справочник. — М.: Наука, 1983. Журнал прикладной спектроскопии. 1977. Т.27. Вып.3. Леонид Викентьевич Володько // Вестник БГУ. Сер. 1. 2008. № 1.
Спасылкі Леанід Вікенцьевіч Валадзько ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дэканы фізічнага факультэта БДУ