Бельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Белы.

Геаграфія Плошча раёна — 2135 км². Асноўныя рэкі — Обша, Нача.

Гісторыя Раён утвораны пры расфармаванні Бельскага павета Смаленскай губерні ў 1929 годзе. У 1944 годзе ўвайшоў у склад Вялікалуцкай вобласці, у 1957 годзе зноў адышоў да Калінінскай вобласці. У 1963—1965 гадах яго тэрыторыя ўваходзіла ў Нялідаўскі раён, а ў 1965 годзе Бельскі раён быў адноўлены.

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 7,3 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 4,0 тыс. Усяго налічваецца 160 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У склад раёна ўваходзяць 1 гарадское і 6 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы: Бельскае гарадское паселішча Сельскія паселішчы: Будзінскае сельскае паселішча Вярхоўскае сельскае паселішча Дзямяхаўскае сельскае паселішча Кавельшчынскае сельскае паселішча Прыгараднае сельскае паселішча Ягораўскае сельскае паселішча

Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці