Альхон — найбуйнейшы востраў возера Байкал. Даўжыня — 71 км, шырыня — да 12 км, плошча — 730 км². З паўночна-заходнім берагам возера ўтварае Малое мора і праліў Альхонскія вароты. Недалёка ад вонкавага боку Альхона — самае глыбокае месца Байкала (1642 м).

Насельніцтва Два буйныя пасёлкі на востраве — Хужыр і Харанцы. Усяго на востраве каля 8 населеных пунктаў. Большасць з іх (акрамя навукова-даследчага пасёлка Узуры) размешчаны ў заходняй, стэпавай частцы вострава.

Насельніцтва — рускія і бураты, у асноўным рыбакі. Улетку яны выходзяць «на мора» ў лодках, а ўзімку выязджаюць на лёд і ловяць з нарыхтаваных загадзя палонак Байкальскага омуля.

Спасылкі

Востраў Альхон на сайце «Прырода Байкала» Як паводзіць сябе на Альхоне Востраў Альхон Eduard Y. Osipov, Oleg M. Khlystov. Glaciers and meltwater flux to Lake Baikal during the Last Glacial Maximum // Palaeogeography, Palaeoclimatology, Palaeoecology 294 (2010) 4-15.

Катэгорыя:Азёрныя астравы Катэгорыя:Геаграфія Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Астравы Расіі Катэгорыя:Байкал