Бранісла́ў (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета. Чыгуначная станцыя (на лініі Лунінец — Гомель).
На захадзе мяжуе з лесам.
Геаграфія Размяшчэнне За 22 км на захад ад Жыткавічаў, за 258 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з доўгай, выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з усходу далучаюцца 2 завулка. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Людзяневіцкага царкоўнага прыходу. Пасля ўводу ў эксплуатацыю 15 лютага 1886 года чыгункі Лунінец — Калінкавічы пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. У 1908 годзе ў Жыткавіцкай воласці.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Браніслаўскага сельсавета Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года да 20 лютага 1938 года), з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Прамень камуны», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вызвалена ад акупантаў 5 ліпеня 1944 года. 58 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама, швейная майстэрня.
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Браніслаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 .
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 106 гаспадарак, 242 жыхара.
Дынаміка 1897 год — 23 двары, 163 жыхары (паводле перапісу). 1908 год — 24 двары, у аднайменнай сялібе 5 двароў, 33 жыхары. 1917 год — 186 жыхароў. 1921 год — 32 двары. 1925 год — 37 двароў. 1959 год — 524 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 106 гаспадарак, 242 жыхары.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Людзяневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна