Вя́заў Лес. Сустракаецца таксама варыянт Бе́раг (, ) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.
Вакол лес.
Геаграфія Размяшчэнне У 9 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 242 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай драўлянымі сялянскімі сядзібамі.
Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя В. У. Куйбышава. У сярэдзіне 1930-х гадоў у вёску пераселены жыхары з побач размешчаных сяліб. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 ліпеня 1944 года вызвалена ад акупантаў. У складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). 26 сакавіка 1987 года перададзена з адміністрацыйнага падпарадкавання Жыткавіцкага гарсавета ў склад Людзяневіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Насельніцтва 2004 год — 28 гаспадарак, 40 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Людзяневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна