Ме́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага, пазней Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVIII стст. Сталіца — Менск.

Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 60%Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21)..

У склад Менскага павета ўваходзілі тэрыторыі Менскага гродавага, Гайненскага, Краснасельскага і Радашкоўскага старостваў (дзяржаўных воласцяў) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Апроч Менска, уключаў наступныя гарады і мястэчкі: Барысаў (да 1662Гісторыя Барысава ў датах на сайце газеты «Гоман Барысаўшчыны»), Бярэзань-Любашанская, Гайна, Докшыцы, Заслаўе, Ігумен, Койданаў, Лагойск, Маладзечна, Радашковічы, Ракаў, Смалявічы, Свіслач.

Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні».

Літаратура

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1. — С. 209—210. Powiat miński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339

Катэгорыя:З’явіліся ў XIV стагоддзі Катэгорыя:XIV стагоддзе ў Мінску