Бе́лае во́зера — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Прыпяць, за 14 км на паўночны захад ад Жыткавіч, каля вёскі Белае.
Геаграфія На карце XVIII ст. (ПГМ) з Белага возера на поўдзень цячэ рака Белач ("Белочь").
Водаапісанне Плошча паверхні 1,56 км². Даўжыня 2,6 км, шырыня 0,75 км. Найбольшая глыбіня 9 м, сярэдняя — 4,75 м. Празрыстасць 0,6 м. Даўжыня берагавой лініі 6,0 км. Аб'ём вады 7,41 млн м³. Плошча вадазбору 130,5 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі пясчаныя. Возера злучана пратокамі з Даманавіцкім каналам і рэкамі Случ і Скрыпіца. Упадае Рэпішчанскі канал. З ракі Случ вада перампоўваецца ў возера, а потым паступае ў сажалкі рыбгаса «Белае», што ў вёсцы Баравая.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, карась, плотка і іншыя віды рыб. У раёне возера адзначаны рэдкі від паўзуноў, які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, — балотная чарапаха.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці