thumb|300px|Сонечны гадзіннік у Забароненым горадзе (Пекін)
Гно́ман (, С.393 — указальнік) — найстаражытнейшы астранамічны інструмент, вертыкальны прадмет (стэла, калона, шост), які дазваляе па найменшай даўжыні яго цені (ў поўдзень) вызначыць вуглавую вышыню сонца. Найкарацейшая цень паказвае і напрамак сапраўднага мерыдыяна. Гноманам таксама называюць частку сонечных гадзіннікаў, па цені ад якой вызначаецца час у сонечных гадзінах. Вынаходнікам гномана з'яўляецца старажытнагрэчаскі філосаф і астраном Анаксімандр Мілецкі.
Мастацтва канструіравання і вырабу гноманаў і сонечных гадзіннікаў называецца гноманікай.
Гноман дазваляе вызначыць: астранамічны поўдзень — момант, калі даўжыня яго цені найменшая. напрамак на поўнач — па напрамку цені ў астранамічны поўдзень. шырата месца — па даўжыні цені ў астранамічны поўдзень.
Для дакладнасці вымярэння важнае значэнне мае вышыня гномана — чым ён вышэйшы, тым даўжэйшы цень, які ён адкідае, што павышае дакладнасць вымярэння. Для зручнасці адліку на канцы гномана была адтуліна, якая ярка была відаць у цені. Тым не менш дакладнасць гномана ў прынцыпе невялікая, так як вуглавы дыяметр Сонца прыблізна роўны 30', выкарыстоўваць жа гноман для вымярэння па зорках немагчыма.
Літаратура
Михаль С. Часы. От гномона до атомных часов = Hodiny (od gnomonu k atomovým hodinám) / Научный ред. В. А. Шполянский. Сокр. перевод с чешского Мельнера Р. Е.. — М.: Знание, 1983. — 256 с. — 80 000 экз.
Спасылкі Пачатак астраноміі. Гноман
Катэгорыя:Астранамічныя інструменты Катэгорыя:Гадзіннікі