Хлодвіг I (; каля 466 — 27 лістапада 511, Парыж) — кароль салічных франкаў, пазней усяго Франкскага каралеўства. Уладарыў у 481/482 — 511 гадах. Адзін са значнейшых дзеячаў свайго часу, найпаспяховейшы з германскіх уладароў V стагоддзя.
Жыццяпіс З дынастыі Меравінгаў. Сын караля Хільдэрыка I і Базіны Цюрынгскай. Пасля смерці бацькі ў 481 абоі 482 годзе, ва ўзросце 15 гадоў атрымаў у спадчыну каралеўства заходніх франкаў. У 486 годзе ён павёў свае войскі на Суасон, апошнюю з гала-рымскіх крэпасцей, і перамог рымскага намесніка ў Галіі Сіягрыя. Хлодвіг пашырыў уладанні салічных франкаў да Луары, што стала зыходным этапам стварэння Франкскай дзяржавы. Затым заваяваў большасць зямель алеманаў (496), выгнаў з Паўднёвай Галіі вестготаў (507), падпарадкаваў франкаў па сярэднім цячэнні Рэйна.
Хлодвіг ўмацоўваў каралеўскую ўладу. У 496 годзе прыняў хрысціянства ў артадаксальнай форме, тым часам як іншыя германскія плямёны трымаліся арыянства, што спрыяла ўмацаванню яго ўлады, забяспечыла падтрымку духавенства і добрае стаўленне гала-рымскага насельніцтва. Сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Парыж. Пры Xлодвігу запісана Салічная праўда, такім чынам ён кадыфікаваў законы франкаў і забяспечыў прававое адзінства для свайго каралеўства.
Жонка — Клацільда Бургундская (каля 475 — каля 545). Яго чатыры сыны — Тэадорых I, Хладамір, Хільдэберт I, Хлотар I — паводле франкскай традыцыяй падзялілі каралеўства пасля яго смерці.
Крыніцы
Літаратура Хлодвіг I // Clovis I // English, Edward D. Encyclopedia of the medieval world. — New York: Facts On File. 2005. ISBN 0-8160-4690-5
Катэгорыя:Каралі франкаў