Пі́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — Пінск.

Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 39 %Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21)..

У склад Пінскага павета ўваходзіла тэрыторыя Пінскага гродавага і Лагішынскага старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі. Найважнейшыя гарады і мястэчкі (паводле Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх): Янаў, Тураў, Давыд-Гарадок, Кажан-Гарадок, Лахва, Лагішын, Снядзін, Лунін.

Меў павятовую харугву блакітнага («лазуравага») колеру з выявай «Пагоні».

Самымі заможнымі і ўплывовымі шляхецкімі родамі рэгіянальнай эліты Пінскага павета, якія займалі самыя важныя земскія пасады і валодалі буйнымі маёнткамі, былі: у XIV—XVI стст. Полазы, Фурсовічы, Грычыны, Шчэпы, Шырмы, Орды, Фядковічы, Крывецкія, Любельскія, Галоўкі, Дамановічы, Веляціцкія, Пачапоўскія, Пілецкія, Пратасовічы, Уладзічы-Гадэбскія, Літвіновічы, Яцкевічы, Шаломічы, Прасаловічы, Саковічы, Палюховічы, у XVII—XVIII стст. — князі Друцкія-Любецкія, Скірмунты, Орды, Арэшкі, Куранецкія, Шырмы, Свяржынскія, Стравінскія, Тарлецкія, Алешы, Галоўкі, Бутрымовічы, у ХІХ ст. — князі Друцкія-Любецкія, Скірмунты, Орды, Чарнецкія, Тарлецкія, Бутрымовічы, Родзевічы.

Літаратура Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. Powiat piński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 341. Powiat piński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 176. Грушевский, А. С. Пинское Полесье XIV—XVI вв. Исторические очерки / А. С. Грушевский. — Киев, 1903.

Катэгорыя:Гісторыя Пінска