Свяці́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Свяцілавічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Глухаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Свяцілавіцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1935 годзе сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Свяцілавіцкага сельсавета 8 населеных пунктаў. 27 жніўня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэчкаўскага сельсавета, 23 кастрычніка 1997 года — тэрыторыя скасаванага Навілаўскага сельсавета. 17 лістапада 2005 года скасаван пасёлак Рашыцельны. У 2009 годзе скасавана вёска СкачокРешение Ветковского районного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 125 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района , у 2011 годзе — вёскі Акшынка, Быкавец, Габраўка, Гарусты, Гута, Новаіванаўка, Новы Малкаў, Петраполле, Рудня-Гулева, Рудня-Шлягіна, Рыслаўль, Рэчкі, Стары Малкаў, Старыя Грамыкі, Сымонаўка, Сяліцкая, Ухова, Хізы, пасёлкі Залужжа, Зарэчча, Камылін, Несцераўка, Падлогі, Падлужжа, Першамайскі, Пралетарскі, УсохіРешение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района , у 2017 годзе — пасёлак МалінаўкаРешение Ветковского районного Совета депутатов от 15 сентября 2017 г. № 137 Об упразднении сельских населенных пунктов .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1037 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,3 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 870 чалавек.
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года Свяцілавічы апынуліся на мяжы зоны высокага радыяцыйнага забруджвання. У 2004 годзе забруджванне глебы цэзіем-137 складала 19,38 Кі/км², стронцыем-90 — 0,43 Кі/км².
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. «Памяць. Гіст.-дакум. Хроніка Веткаўскага р-на. У 2-х кн.» Мінск, 1997 г., кн.1-2; «Список населенных мест Гомельского округа», Гомельское окружное статистическое бюро, г. Минск, 1927 г., с. 70-71; «Гісторыя Беларусі (у шасці тамах). Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.)», г. Мінск, «Экаперспектыва», 2004 г., Т. 3, с. 302—303;
Спасылкі Социально-радиационный паспорт Ветковского района Гомельской области Список населенных мест Могилевской губернии, литеры А-Е Список населенных мест Могилевской губернии, литеры Ж-Л Список населенных мест Могилевской губернии, литеры М-Я
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свяцілавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя рускія сельсаветы БССР