Та́лін (; у 1219—1917: , ) — горад, сталіца Эстоніі. Буйны пасажырскі і грузавы марскі порт у Фінскім заліве Балтыйскага мора, вузел чыгунак і аўтамабільных дарог. Міжнародны аэрапорт. Галоўны прамысловы і культурны цэнтр краіны.

Этымалогія Верагодна, назва «Tallinn(a)» у эстонскай мове паходзіць ад слоў «taani linn» («дацкі горад»)Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6. або «tali linn» («зімовы горад»).

Горад быў вядомы ў старажытнарускіх крыніцах пад назвай Калывань (магчыма, ад слова Kalevan; гл. Калеў) або Лядзяш, у скандынаўскіх — Лінданісэ (), Лінда. Пазней скандынавы і немцы звалі яго Рэваль (Reval), магчыма, ад эстонскай назвы мааконда Равала, у рускім ужыванні — Рэвель (афіцыйная назва ў Расійскай імперыі да 1917 года).

Гісторыя У X—XI стагоддзях на месцы Таліна было паселішча старажытных эстаў Лінданісе. Упершыню пад назваю Калываю ўпамінаецца ў 1154 годзе арабскім географам Ідрысі і ў старажытнарускіх летапісах. У 1219 годзе захоплены Даніяй, названы Рэвель (афіцыйна назва горада да 1917 года). У 1230 годзе ўведзена любекскае гарадское права. З 1285 года член Ганзы. У 1346—1561 гадах уладанне Тэўтонскага, потым — Лівонскага ордэнаў. Гандляваў з Ноўгарадам, Псковам, Гданьскам, Любекам, Антверпенам і інш. У 1524 годзе праведзена Рэфармацыя. У 1561—1710 гадах пад уладай Швецыі. У 1569 годзе горад бамбардзіраваны любекска-дацкім флотам. У 1570—1571 і 1577 годзе расійскія войскі беспаспяхова імкнуліся захапіць горад у ходзе Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў. У 1591—1592 гадах большая частка насельніцтва памерла ад чумы і голаду (1602). У 1634 годзе пачалася мануфактурная вытворчасць. У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў адышоў да Расіі (1710), цэнтр Эстляндскай губерні, пабудавана ваенная гавань. Пасля злучэння чыгункай з Санкт-Пецярбургам (1870) — важны партовы горад і прамысловы цэнтр. У 1918—1940 гадах сталіца Эстоніі.

Адміністрацыйны падзел Талін уваходзіць у склад павета Хар’ю, утвараючы гарадскі муніцыпалітэт Талін. У савецкі час горад уключаў чатыры раёны: Калінінскі (былы Копліскі), Ленінскі, Марскі, Кастрычніцкі. Падчас рэформаў мясцовага самакіравання 4 сакавіка 1993 года былі ўтвораны 8 гарадскіх раёнаў (): Кесклін (Цэнтр), Крыстыйнэ, Ласнамяэ, Мустамяэ, Нымэ (да 1940 года асобны горад), Пірыта, Пых’я-Талін (Паўночны Талін) і Хааберсці.

Кожнай раённай управай кіруе старэйшына (). Ён прызначаецца гарадской управай па паданні мэра пасля кансультацый з адміністрацыйнымі радамі частак горада. Функцыя адміністрацыйных рад — падрыхтоўка рэкамендацый гарадскому ўраду і камісіям муніцыпалітэта наконт кіравання раёнамі.

Геаграфія Талін знаходзіцца ў Паўночнай Еўропе, беразе Талінскага заліва (частка Фінскага заліва), за 80 кіламетраў ад Хельсінкі. Самае вялікае возера Таліна — Юлемістэ (плошча 9,6 км²). Гэта галоўная крыніца пітной вады горада. Возера Харку — другое па велічыні (плошча 1,6 км²). У адрозненне ад многіх вялікіх гарадоў, адзіная значная рака ў Таліне — Пірыта — размешчаная далёка ад цэнтра горада (цяпер гарадскі раён Пірыта). Басейн ракі маляўнічы, знаходзіцца пад аховай.

Па тэрыторыі горада праходзіць вапняковы ўступ (Глінт, або Балтыйска-Ладажскі ўступ). Ён выразна прасочваецца на Тоампеа і ў Ласнамяэ.

Найвышэйшы пункт Таліна (64 метры над узроўнем мора) знаходзіцца на паўднёвым захадзе горада ў раёне Нымэ.

Даўжыня берагавой лініі — 46 кіламетраў. У межах горада яна ўтварае тры вялікія паўвостравы: Коплі, Пальясаары і Какумяэ.

Адукацыя Талінскі ўніверсітэт Талінскі тэхнічны ўніверсітэт Эстонская акадэмія мастацтваў Эстонская акадэмія ўнутраных спраў Эстонскі каледж інфармацыйных тэхналогій Талінскі англійскі каледж Гімназія Густава Адольфа Талінская яўрэйская школа

Насельніцтва

Памятныя мясціны Музей Мікеля Талінскі гарадскі музей Эстонскі тэатральна-музычны музей Эстонскі музей прыкладнога мастацтва і дызайну Эстонскі музей пажарнай аховы Талінская ратуша Царква святога Олафа Эстонскі марскі музей Sokos Hotel Viru Талінскі заапарк

Транспарт

Да грамадскага транспарта ў Таліне адносяцца аўтобус, трамвай, тралейбус, прыгарадныя цягнікі і паром. У горадзе дзейнічаюць 72 аўтобусныя маршруты, чатыры маршруты трамвая і чатыры тралейбусныя маршруты.

Вядомыя асобы Эвальд Ааў (1900—1939) — кампазітар і харавы дырыжор. Яак Алік (нар. 1946) — эстонскі тэатральны і дзяржаўны дзеяч. Андрус Ансіп (нар. 1956) — эстонскі дзяржаўны дзеяч. К. Аляхновіч-Чэркас — пісьменнік-нашанівец. Юлія Барысенка (1990—2018) — беларуская футбалістка. Томас Іаган Зеебек (1770—1831) — нямецкі фізік. Ану Кааль (нар. 1940) — эстонская спявачка. Ота Яўстафіевіч Кацэбу (1788—1846) — расійскі падарожнік. Арнольд Меры (1919—2009) — эстонскі савецкі дзяржаўны дзеяч. Арва Антонавіч Метс (1937—1997) — рускі паэт. Эвальд Окас (1915—2011) — мастак. Народны мастак СССР (1963). Маці Пальм — эстонскі оперны спявак. Пімен Панчанка (1917—1995) — беларускі паэт. Альфрэд Розенберг (1893—1946) — германскі дзяржаўны дзеяч, адзін з ідэолагаў нацызму. Янэ Салумяэ — эстонская марафонка Карл Сініярв (нар.1971) — эстоскі паэт. Пеэтэр Тульвістэ (1945—2017) — эстонскі псіхолаг, дзяржаўны дзеяч. Антс Эскала (1908—1989) — эстонскі савецкі акцёр тэатра і кіно, спявак.

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама Merko Ehitus Баскетбольны клуб «Калеў»

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Сайт горада Талін Digital Tallinn — віртуальны тур па талінскім Старым горадзе Сайт Ласнамяэскай часткі горада Таліна Талінскі порт , Віртуальны Талін на сайте VirtualGuide.ru

Катэгорыя:Гарады Эстоніі Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў Катэгорыя:Ганза