Чачэрскае староства () — дзяржаўнае ўладанне, адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага правінцыі Рэчы Паспалітай. Цэнтрам Чачэрскага староства было мястэчка Чачэрск.
Гісторыя Тэрыторыя Чачэрскага староства знаходзіцца на Палессі, на землях былых плямёнаў радзімічаў і дрыгавічоўстар. 40-45, 51-52, Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6. У часы Рэчы Паспалітай на тэрыторыі староства размяшчаліся ўладанні г.зв. «сожскай шляхты» (ад ракі Сож, аналагічна «друцкай шляхце» ад ракі Друць), якая паходзіла ў асноўным з мясцовага баярствастр. 77-107 отд. IV (Могилевская шляхта), «Вестник Юго-Западной и Западной России», Том 4, изд. К. Говорским, в типографии А. К. Киркора, г. Вильна, 1866 г. стр. 600—607 (Бывшая шляхта), «Опыт описания Могилевской губернии», книга 1, сост. А. С. Дембовецкий, Типография Губернского Правления, г. Могилев на Днепре, 1882 г. Аляксандр Залівака, «Шляхта магілёўскай губерні. Спісы», Фасцыкул II, г. Мінск, выд. «Энцыклапедыкс», 2012 г. ISBN 978-985-6958-44-4Аляксандр Залівака, «Шляхта Магілёўскай губерніі. Радаводы», Фасцыкул III: г. Мінск, выд. «Энцыклапедыкс», 2013 г. ISBN 978-985-6958-59-8.
У сярэдзіне XIV ст. Чачэрск з навакольнымі землямі быў далучаны да Літвы, як цэнтр аднайменнай воласці, дзяржавы і староства да 1509 г.«Метрыка Вялікага Княства Літоўскага (1522—1552)», Мінск, 2000 г., ISBN 985-6374-10-3 т. 1 кн. 28 c. 233. У 1510 г. паўстала Чачэрскае староства з правамі самакіраванняс. 744, Том 2, «Вялiкае Княства Лiтоускае», В. Пазднякоў, изд. «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі», г. Мінск, 2007 г. ISBN 978-985-11-0394-8, ISBN 978-985-11-0392-4, у цэнтры горада Чачэрска была ўзведзена драўляная ратуша, што ўскосна сведчыць аб тым, што Чачэрск меў Магдэбургскае права. У XV ст. у Чачэрску збудавалі замак (астрог). У 1506 г., 1523 г., 1563 г. — рускія войскі разам з татарамі, пуціўльскі намеснік князь Рыгор Мяшчэрскі ваявалі супраць жыхароў дадзенага стараства. З 1562 г. уладальнікі староства ўносілі ў казну на ўтрыманне войска «кварту» — 1/4 частку чыстага даходу. З 1566 г. уваходзіў у Рэчыцкі павет Менскага ваяводстваПамяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6. Згадана ў кнігах Варшаўскіх 1599 года. 22 кастрычніка 1629 года мястэчка Чачэрск і вёска Зяцькавічы па просьбе мяшчан атрымалі ад караля Жыгімонта III права на штотыднёвае правядзенне торгу і штогадовы кірмаш (працягласцю ў два тыдні)«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 89 (№ 3). Староства — гэта дзяржаўны маёнтак, які даваў вялікі князь або кароль на часовае карыстанне феадалам у якасці натуральнай пенсіі за службу. У 1633 г. — казакі з ваяводай І. Балашам ваявалі супраць жыхароў стараства, але дзякуючы добраму ўмацаванню замка Чачэрска яны адступілі. У 1648 г. — казакі пад кіраўніцтвам палкоўнікаў Гаркушы і Подобайлы ваявалі супраць жыхароў стараства, але былі пабіты пад кіраўніцтвам Я. Пацея. У 1654—1667 гг. — разруха, бунт і вайна з-за ўварванні казакоў пад камандаваннем Залатарэнка І. Н. і яго брата Залатарэнка В. Н.Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. T. III. — Warszawa, 1880—1914. — S. 117. . У 1659 г. — аблога Чачэрска войскамі маскавітаўПамяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6 . У 1726 г. — Чачэрскае староства прыналежыць князю Агінскаму. Першая памежная мяжа абароны дзяржавы ВКЛ складалі сёлы, засценкі і ваколіцы панцырных баяраў Хізы, Громыкі, Жалезнікі, Свяцілавічы, Сябровічы, Шапатовічы, Багдановічы, Варановщіна, Енцы, Жабіно, Каратковічы, Курагі, Лапічы, Сапогі, Струмень, Шылавічы«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. IV (отд.1), стр. 31-39 . У 1754 г. — пачатак місіянерскай дзейнасці езуітаў. У 1765 г. «леннае» права на Чачэрскае староства меў Віленскі ваявода Агінскі.
Па законах Вялікага Княства Літоўскага рэгулярна праводзіліся перапіс насельніцтва і вопісы маёмасці: Люстрацыі і Інвентары (1704 г., 1726 г., 1738ЦГА ЛССР (ДА № 3774) ф.11 оп.1 д.1058 г., 1765, 1777стар. 66-73, «Памяць. Чачэрскі раён» [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6 г. і інш.) Спыніла сваё існаванне ў 1772 годзе з падзелам Рэчы Паспалітай (тэрыторыя ўвайшла ў склад Расійскай імперыі), землі падараваны графу Захару Чарнышову.
Адміністрацыйнае дзяленне У Чачэрскае староства Рэчыцкага павета адміністрацыйна ўваходзілі воласці, войтаўства, асобныя баярскія паселішчы, фамільныя маёнткі, вёскі () і «дзяржавы» (). Чачэрскі замкам кіраваў Губернатар Чачэрскі (). Замкавыя слугі жылі на ўскраіне горада Чачэрска. Сярод баяраў шляхты былі мастаўнічыя, дзясяцкія, войты. Царкоўны прычт меў зямельныя надзелы пры вёсках Вотар, Яцкевіч, Нізімковічы, Рыскава.
Па Інвентару 1704 г. да Чачэрскага стараства належала 22 вёскі у Чачэрскай воласці (без указання войтаўстваў): Вотар, Турыщанічы, Ліцвінавічы, Зяцькевічы, Вощанкі, Бярозаўка, Струмень, Валасовічы, Палессе, Колюды, Нізімковічы, Кублічы, Залессе, Стоўбынь, Хлусы, Пліскі, Дудзічы, Сябровічы, Рыскоў, Мутневічы, Глыбочыца«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. IV (отд.1), стр. 3-26 отд. № I . Па Інвентары 1726 г. 24 вёскі належала Чачэрскаму замку. Сяляне якіх дзяліліся ў адміністрацыйным дачыненні на 6 войтаўства: Воласаўскае, Вотарскае, Залескае, Літвіноўскае, Палескае, Сяброўскае. Паводле Люстрацыі 1765 года у Чачэрскім старостве быў г. Чачэрск (у колькасці 170 дамоў на 9 вуліцахЦГА ЛССР ф. SA д.3786 л.53 (л.27)) і воласці: Пшедсожская з колькасцю 242 хрысціянскіх «дымоў»; Засожская з колькасцю 344 хрысціянскіх «дымоў». З 756 дымоў староства — 20 іўдзейскіх. У структуры гэтых двух валасцей уваходзілі войтаўства: Шабраўскае, Літвіноўскае, Вотарскае, Стаўбунскае; Залескае, Анісімкаўскае, Воласаўскае, Палескае, Хлусоўскае, Грыцкоўскае, Беляёўскае. У складзе іх былі сялянскія вёскі неваеннага саслоўя «цяглавых» (). Войтаўства Залескае: Зялессе, Куклічэ, Анісімковічэ. Войтаўства Палескае: Палессе, Калюды. Войтаўства Валасоўскае: Валасовічы, Сідаровічы, Струмен. Войтаўства Літвіноўскае: Літвінавічы, Зяцькувічэ (Зяцковщизна), Вощанка (Воща), Берчонка, Базылева. Войтаўства Вотарскае: Вотар, Турыщанічэ, Глубочыца, Мутневічэ, Осаў, Хлусы, Стаўбуны, Слабада Стаўбунска (Стовбын), Рэчка. Войтаўства Сяброўскае: Сябровічэ, Дудзічэ, Любіншчызна, Рыскоў. У іншыя: Скрабоўшчызна, Хвощна Слабада, Гжыбаўка, Сушолка (Сушотка) або Будзішча Струменсе, Асінаўка, Шашэлаўка, Беляёўка, Захор’е, Будзішча Воласаўскае, Будзішча Анісімаўскае, Лухімічыэ, Барысаўка Слабада, Шахаўшчызна, Ператокі, Слабада Грыцкоўска, Буселоўка, Бярозаўка, Колбаўска, Яцкаўшчызна, Прычалесніца Слабада, Грыцкоў, Горы, Сапрыкі.
Кожная вёска па Інвентару 1726 г. мела надзел землі «вотруб’е» для сельскагаспадарчых культур і жывёлагадоўлі, млыны, рудні з плавільным печамі, кузні (кавальня), рыбалоўныя возера, сукнавальні, крупадзёркі, бондарства, піваварства (броварская) і г.д. Млыны былі ў Чачэрску і вёсках Дудзічы, Ліцвінавічы, Анісімковічы (па Інвентару 1704 г. млыны, сукнавальні, крупадзёркі — у вёсках Ліцвінавічы, Нізімковічы, Дудзічы). Рудня з плавільным печамі — у вёсках Дудзічы, Малін, Рэчкі, Стовбынь (па Інвентару 1704 г. Рудня з плавільным печамі — у вёсках Столбынь і Рэчкі). Рыбны промысел — у азёрах вёсак Вотор, Туріщанічы, Ліцвінавічы, Струмень, Валасовічы, Нізімковічы, Залессе, Столбынь, Дудзічы, Сябровічы.
Насельніцтва і саслоўная прыналежнасць «Цяглае» саслоўе сялян мела свае «павіннасці» ()«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 82-83 : павінна было даваць «подать» (падатак) ад кожнага «дыму» (дома) па 26 «грошаў» (12-15 капеек) або 1 меру мёду, меру хмелю, 1 курыцу. Статыстычна агульная «гушчыня засялення» староства сялянамі была на момант Інвентара 1704 г. 142 «дымы» з 24 вёсак«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 82-83 (V—VI). На момант Інвентара 1726 г. — у валасцях 230 дамоў і ў слабодах 63 дамы (хрысціянскія)«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 85. На момант Інвентара 1726 г. мяшчанскае неваеннае саслоўе было засяроджана ў асноўным у Чачэрску — на 7 вуліцах 104 дамы хрысціянскія і 5 дамоў іўдзейскіх. І мяшчане мелі свае саслоўныя «павіннасці»«Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 48-50 . У цэнтры староства ў горадзе былі карчма, 3 гандлёвыя крамы, рынак, пляц, іўдзейская школа. У Чачэрску таксама былі цэрквы: Васкрасенская, Нікольская, Прачысценская, Спаская; каля замка — яшчэ касцёл святой Тройцы. «Павіннасці» саслоўя мяшчан (асноўныя заняткі) — жалі хлеб дворны, лавілі рыбу і рыхтавалі яе пра запас, дапамагалі саслоўю баяраў у рамонце і будаўніцтве і г. д. Іх «подать» — ад кожнага «дыму» па 18 «грошаў» (9-10 капеек).