Алякса́ндраўская кало́на (таксама , па вершу А. С. Пушкіна «») — помнік у стылі ампір, які знаходзіцца ў цэнтры Палацавай плошчы Санкт-Пецярбурга. Узведзена ў 1834 годзе архітэктарам Агюстам Манферанам па ўказе імператара Мікалая I ў памяць аб перамозе яго старэйшага брата Аляксандра I над Напалеонам. Знаходзіцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага Эрмітажа14 октября 2009 года Министерством культуры Российской Федерации издан приказ о закреплении на правах оперативного управления Александровской колонны .
Гісторыя стварэння
Гэты помнік дапоўніў кампазіцыю Аркі Галоўнага штаба, якая была прысвечана перамозе ў Айчыннай вайне 1812 года. Ідэю збудаванні манумента падаў знакаміты архітэктар Карл Росі. Плануючы прастору Палацавай плошчы, ён меркаваў, што ў цэнтры плошчы трэба размясціць помнік. Аднак прапанаваную ідэю ўстаноўкі яшчэ адной коннай статуі Пятру I ён адрынуў.
Характарыстыкі Агульная вышыня збудавання 47,5 м. Вышыня ствала (маналітнай часткі) калоны 25,6 м (12 сажняў). Вышыня пастамента 2,85 м (4 аршына), Вышыня фігуры анёла 4,26 м, Вышыня крыжа 6,4 м (3 сажні). Ніжні дыяметр калоны 3,5 м (12 футаў), верхні — 3,15 м (10 футаў 6 цаляў). Памер пастамента — 6,3 × 6,3 м. Памеры барэльефаў — 5,24 × 3,1 м. Памеры агароджы 16,5 × 16,5 м Агульная вага збудавання — 704 тоны. Вага каменнага ствала калоны каля 600 тон. Агульная вага навершка калоны каля 37 тон. Сама калона стаіць на гранітнай падставе без якіх-небудзь дадатковых апор, толькі пад дзеяннем уласнай сілы цяжасці.
Гл. таксама
Анёл на Аляксандраўскай калоне
Літаратура Никитин Н. П. Огюст Монферран, Проектирование и строительство Исаакиевского собора и Александровской колонны. — Ленинград, 1939
Спасылкі
Второе рождение Александровской колонны Александровская колонна в Энциклопедии Петербурга на сайте encspb.ru Александровская колонна в Энциклопедии Петербурга на сайте spbin.ru
Катэгорыя:Вайна 1812 года ў помніках Катэгорыя:Гарадскія легенды Катэгорыя:Помнікі архітэктуры Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Анёлы ў выяўленчым мастацтве Катэгорыя:Калоны Расіі Катэгорыя:Манументы