Кілі́шакНапісанне Кілішак у адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.289. — звычайна шкляны або крышталёвы посуд для спіртовых напояў. У залежнасці ад напою кілішкі бываюць:

гарэлкавы. Выкарыстоўваецца для горкіх настоек і налівак, гарэлкі. Ёмістасць — 50см³. Галоўнае адрозненне ад чаркі — наяўнасць ножкі.Клышка А. Гаворым і чытаем па-беларуску: Самавучыцель беларускай мовы // Маладосць , 1991, № 1—7. мадэрны. Выкарыстоўваецца для мацаваных (мадэра, херас, партвейн) і дэсертных (мускат, кагор і інш.) вінаў. Ёмістасць — 75см³. рэйнвейны. Выкарыстоўваецца для белых сухіх і паўсухіх вінаў. Ёмістасць — 100—150см³. На высокай ножцы, часцей каляровы. лафітны. Выкарыстоўваецца для чырвоных сталовых вінаў. Ёмістасць — 100—125см³. каньячны. Выкарыстоўваецца для каньяку. Ёмістасць — ад 75 да 250см³. лікёрны. Выкарыстоўваецца для лікёру. Ёмістасць — 25-30см³. На высокай ножцы, каляровы. кактэйльны. Выкарыстоўваецца для моцных кактэйляў. Ёмістасць — 125—150см³. На нізкай ножцы. келіх для шампанскага. Ёмістасць — 125—150см³ інгалярар-цюльпан. Выкарыстоўваецца для каньяку за кававым сталом або ў барах. Ёмістасць — 100—125см³ Пашыраецца дадолу і звужанай формы, на нізкай ножцы.

Гл. таксама Чарка Шклянка Келіх Куфель Кварта Гу

Спасылкі

Катэгорыя:Посуд