Плошча Перамогі — плошча ў Маскоўскім раёне Санкт-Пецярбурга.

Размяшчэнне Плошча спраектавана і пабудавана як паўднёвыя вароты Санкт-Пецярбурга: гэта першы значны архітэктурны ансамбль, які аўтааматары і пасажыры авіятранспарту сустракаюць на ўездзе ў Санкт-Пецярбург. Да плошчы сыходзяцца Маскоўскі праспект, вуліцы Краснапуцілаўская, Арджанікідзэ і Галсцяна, а таксама Маскоўская і Пулкаўская шашы.

Ансамбль плошчы Ансамбль плошчы Перамогі і прылеглай часткі Маскоўскага праспекта быў створаны пад кіраўніцтвам архітэктара С. Б. Сперанскага. У склад ансамбля ўваходзяць:

Мемарыял «Гераічным абаронцам Ленінграда» (скульптар М. К. Анікушын, архітэктары В. А. Каменскі, С. Б. Сперанскі) — Ленінская прэмія (1978) Комплекс жылых дамоў ля плошчы Перамогі (калектыў праекціроўшчыкаў пад кіраўніцтвам С. Б. Сперанскага) Гасцініца «Пулкаўская» (аўтары праекта В. С. Валансевіч, фінскі архітэктар І. Вальяка, кіраўнік С. Б. Сперанскі) Універмаг «Маскоўскі».

Катэгорыя:З’явіліся ў 1975 годзе