Вандомская калонаЛіт.: БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.501. () на Вандомскай плошчы () у 1-ай муніцыпальнай акрузе Парыжa ў гонар перамогі Напалеона I пад Аўстэрліцам.

Гісторыя Калона, адлітая з аўстрыйскіх і рускіх гармат на ўзор калоны Траяна па жаданні Напалеона ў 1807 г., са статуяй імператара і 76 скульптурнымі рэльефамі працы мастака Давіда па эскізах Бержэрэ была ўсталяваная на месцы бронзавай статуі Людовіка XIV працы скульптара Жырардо, які прастаяў там роўна сто гадоў з 12 жніўня 1692 года па 12 жніўня 1792.

Вышыня калоны 44 м, наверсе знаходзіцца статуя Напалеона I. Гэта ўжо трэцяя статуя, якая ўпрыгожвае калону. Пасля ўзяцця саюзнікамі Парыжа ў 1814 першая статуя Напалеона была знятая і заменена на белы сцяг Бурбонаў з лілеямі. У 1818 яе расплавілі і зрабілі статую Генрыха IV на Новым мосце. У 1833 Луі-Філіп I загадаў зрабіць новую статую Напалеона і ўзняць яе на калону. У 1850-я гады Напалеон III, асцерагаючыся, што высокамастацкая статуя можа пацярпець ад непагадзі, распарадзіўся зняць яе і выставіць у Доме Інвалідаў ля грабніцы Напалеона I, а для калоны зрабіць копію.

Катэгорыя:Манументы Парыжа Катэгорыя:Калоны Францыі Катэгорыя:1800 год у Еўропе Катэгорыя:З’явіліся ў 1800 годзе