Ка́рлікавая планета — нябеснае цела ў Сонечнай сістэме, якое адпавядае наступным чатыром умовамПаводле азначэння Міжнароднага астранамічнага саюза (МАС), афіцыйнай навуковай арганізацыі па астранамічных найменнях і класіфікацыі.IAU 2006 General Assembly: Result of the IAU Resolution votes .: круціцца па арбіце вакол Сонца; мае дастатковую масу для таго, каб пад дзеяннем сіл гравітацыі падтрымліваць гідрастатычную раўнавагу і мець шарападобную форму; не можа расчысціць прастору каля сваёй арбіты ад іншых аб’ектаў; не з’яўляецца спадарожнікам планеты.

Гэты тэрмін быў прыняты МАС 24 жніўня 2006 года ў рамках больш дэталёвай класіфікацыі цел, якія абарачаюцца вакол Сонца, на 3 катэгорыі. Целы, досыць вялікія для таго, каб ачысціць арбіту вакол сябе, вызначаныя як планеты, а недастаткова вялікія, каб дасягнуць нават гідрастатычнай раўнавагі, — малымі целамі Сонечнай сістэмы. Зыходзячы з азначэння, катэгорыя карлікавых планет з’яўляецца самастойнай катэгорыяй, а не падмноствам катэгорыі планет. Таксама тэрмін карлікавая планета не адносіцца да іншых планетных сістэм.

Спіс карлікавых планет МАС афіцыйна назваў тры целы, якія адразу атрымалі класіфікацыю карлікавых планет. Тэрмін «карлікавая планета» варта адрозніваць ад паняцця «малая планета», якім называюць таксама і астэроіды. Афіцыйна тэрмін «малая планета» больш не выкарыстоўваецца, застаючыся данінай гісторыі.

+ Карлікавыя планеты Назва Цэрэра Плутон Эрыс(«2003 UB313», «Ксена»/«Зена», «Ліла») Нумар па MPC 1 134340 136199 Раён Сонечнай сістэмы Пояс астэроідаў Пояс Койпера Пояс Койпера — рассеяныя аб’екты Дыяметр 975×909 км 2306±20 км 2400±100 км Маса ў кгадносна Зямлі 9,5 × 1020 кг0,00016 1,305 × 1022 кг0,0022 ~1,67 × 1022 кгBrown, M. E. et al. 2006. Satellites of the Largest Kuiper Belt Objects. Astrophysical Journal, 639:L43—L46 More accurate work based on Dysnomia’s orbit in preparation.0,0028 Сярэдні экватарыяльны радыус*у км 0,0738471 0,1801148,07 0,19~1200 Аб’ём* 0,00042 0,005 0,007 Шчыльнасць (у т/м³) 2,08 2,0 2,1 Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (у м/с²) 0,27 0,60 ~0,68 Першая касмічная скорасць (у км/с) 0,51 1,2 Перыяд абарачэння (сутак)(у Сідэрычных сутках) 0,3781 −6,38718(retrograde) Радыус арбіты* (а. а.)semi-major axisу км 2,5—2,92,766413 715 000 29,66—49,3039,481686775 906 376 200 37,77—97,5667,668110 210 000 000 Арбітальны перыяд*(гадоў)(у Сідэрычных гадах) 4,599 248,09 557 Сярэдняя арбітальная скорасць(у км/с) 17,882 4,666 3,437 Эксцэнтрысітэт арбіты 0,080 0,24880766 0,44177 Нахіл арбіты10,587° 17,14175° 44,187° Нахіл плоскасці экватара да плоскасці арбіты 4° 119,61° Сярэдняя тэмпература паверхні (у К) 167 40 30 Колькасць натуральных спадарожнікаў 0 2 1 Дата адкрыцця 1 студзеня 1801 18 лютага 1930 21 кастрычніка 2003

* Значэнне ў параўнанні з Зямлёй.

Іншыя кандыдаты Дадаткова, існуюць некалькі цел, якія патэнцыяльна могуць кваліфікавацца як карлікавыя планеты. З такіх аб’ектаў у табліцы ніжэй пералічаныя тыя, чый дыяметр большы ці найбольш імаверна большы за 750 км:

+ Імаверныя прэтэндэнты на статус карлікавай планеты: Назва Катэгорыя Дыяметр Маса Орк Плуціна 840—1880 км6,2—7,0 × 1020 кг Седна Аб'ект рассеянага дыска 1180—1800 км1,7—6,1 × 1021 кг Квавар К'юбівана 989—1346? км 1,0—2,6 × 1021 кг 2002 TC302 Аб'ект рассеянага дыска ~1200 кмневядомая Варуна К'юбівана ~936 км~5,9 × 1020 кг 2002 UX25 К'юбівана ~910 км ~7,9 × 1020 кг 2002 TX300 К'юбівана <900 км невядомая Іксіён К'юбівана <822 км невядомая

Статус Харона, які раней разглядаўся як спадарожнік Плутона, застаецца нявызначаны, бо ў цяперашні час няма дакладнага азначэння па размежаванні планет са спадарожнікам ад падвойных карлікавых планетных сістэм. Праект рэзалюцыі (5), апублікаваны МАС, указвае, што Харон павінен разглядацца як планета, таму што: Харон сам па сабе адпавядае крытэрыям па памерах і форме для статусу планеты (у тэрмінах апошняй рэзалюцыі — для статусу карлікавай планеты). Харон, па прычыне яго вялікай масы ў параўнанні з Плутонам, абарачаецца з Плутонам вакол агульнага цэнтра мас, размешчанага ў космасе паміж Плутонам і Харонам, а не вакол кропкі ўнутры Плутона. Гэтага азначэння, аднак, няма ў канчатковым рашэнні МАС. Невядома таксама, ці з’явіцца яно ў будучыні. Калі падобнае азначэнне не будзе ўхвалена, Харон будзе разглядацца як карлікавая планета.

Другі, трэці і чацвёрты найбуйнейшыя аб’екты ў поясе астэроідаў (Веста, Палада і Гігея) павінны будуць класіфікавацца як карлікавыя планеты, калі акажацца, што іх форма вызначаецца гідрастатычнай раўнавагай. Да цяперашняга часу гэта пераканаўча не даказана.

Памер і маса карлікавых планет Ніжняя і верхняя граніцы памеру і масы карлікавых планет не ўказаныя ў рашэнні МАС. Няма строгіх абмежаванняў на верхнія граніцы, і аб’ект большы ці масіўнейшы чым Меркурый з неачышчанымі абласцямі арбіты можа класіфікавацца як карлікавая планета.

Ніжняя граніца вызначаецца паняццем гідрастатычна раўнаважнай формы, аднак памер і маса аб’екта, які дасягнуў такой формы, невядомыя, і эмпірычныя назіранні наводзяць на думку, што могуць моцна адрознівацца ў залежнасці ад саставу і гісторыі аб’екта. Першакрыніца папярэдняга рашэння МАС, якое вызначае гідрастатычна раўнаважную форму, прымяняецца «да аб’ектаў з масай больш 5 × 1020 кг і дыяметрам больш 800 км», аднак гэта не ўвайшло ў канчатковае рашэнне 5A, якое было ўхвалена.

Па меркаванні некаторых астраномаў, новае паняцце азначае з’яўленне яшчэ 45 новых карлікавых планет.

Спасылкі

Как разложить планеты по полочкам или Астрономии требуются Линнеи

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты Катэгорыя:Планеты