Франкфурт-на-Майне ( ) — пяты паводле велічыні горад Германіі пасля Берліна, Гамбурга, Мюнхена і Кёльна. Адзін з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў свету, цэнтр рэгіёна Рэйн-Майн, аднаго з рэгіёнаў Еўропы з найбольш дынамічным развіццём, а таксама найбуйнейшы горад зямлі Гесэн. Дзякуючы свайму цэнтральнаму месцазнаходжанню і міжнароднаму аэрапорту, горад з’яўляецца таксама важным транспартным цэнтрам.
Разам з прыгарадамі колькасць жыхароў г.зв. Вялікага Франкфурта складае каля 1,5 млн.
Франкфурт вядомы вялікай колькасцю хмарачосаў, якія адносяцца да вышэйшых у Еўропе.
Сярод жыхароў Франкфурта вельмі шмат іншаземцаў. Каля чвэрці жыхароў не з’яўляюцца грамадзянамі ФРГ.
Назва Назва горада ўпершыню згадваецца ў адной з грамат у 794 годзе як Frankonovurd, што азначае брод франкаў. Згодна са старажытнай легендай, кароль франкаў Карл Вялікі, адступаючы са сваімі войскамі ў час вайны з саксамі, выйшаў да ракі Майн. Пры гэтым ён не ведаў, як пераправіцца на другі бок ракі. У гэты час белы алень перайшоў раку ў мелкім месцы, і такім чынам паказаў шлях каралю.
Геаграфія Горад ляжыць па абодвух баках ракі Майн на паўднёвым усходзе горнага масіву Таўнус у паўднёва-заходняй Германіі. Ён распасціраецца на 23,4 км з захаду на ўсход і на 23,3 км з поўначы на поўдзень. Вышэйшая кропка (212 м над узроўнем мора) ляжыць у раёне Зэкбах, ніжэйшая (88 м.) на беразе Майна ў раёне Зіндлінген.
Франкфурт знаходзіцца ў адным з цяплейшых рэгіёнаў Германіі. У перыяд з 1971 па 2000 сярэднегадавая тэмпература складала 10,1 °C, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 611 мм. Пры гэтым самым цёплым месяцам быў ліпень (19,4 °C), самым халодным — студзень (1,6 °C)http://klimadiagramme.de/Deutschland/frankfurt2.html.
Раёны горада Горад падзелены на 46 раёнаў (Ortsteile), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 118 гарадскіх акруг (Stadtbezirke). 46 раёнаў аб’яднаны ў 16 акруг (Ortsbezirke) наступным чынам:
thumb|right| 16 акруг (Ortsbezirke) Франкфурта
Акруга (Ortsbezirk) Раёны (Ortsteile) Колькасць жыхароў (2011) 1. Цэнтр І (Innenstadt I) Стары горад (Altstadt), Прывакзальны раён (Bahnhofsviertel), Галус (Gallus), Гутлёйтфіртэль (Gutleutviertel), Цэнтр (Innenstadt) 44.183 2. Цэнтр ІI (Innenstadt II) Бокенхайм (Bockenheim), Вестэнд-Поўнач (Westend-Nord), Вестэнд-Поўдзень (Westend-Süd) 57.629 3. Цэнтр ІII (Innenstadt III) Нордэнд-Усход (Nordend-Ost), Нордэнд-Захад (Nordend-West) 51.671 4. Цэнтр ІV (Innenstadt IV) Борнхайм (Bornheim), Остэнд (Ostend) 56.723 5. Поўдзень (Süd) Аэрапорт (Flughafen), Нідэррад (Niederrad), Обэррад (Oberrad), Заксэнхаўзэн-Поўнач (Sachsenhausen-Nord), Заксэнхаўзэн-Поўдзень (Sachsenhausen-Süd) 91.662 6. Захад (West) Шванхайм (Schwanheim), Грызхайм (Griesheim), Нід (Nied), Хёхст (Höchst), Зіндлінген (Sindlingen), Цайльсхайм (Zeilsheim), Унтэрлідэрбах (Unterliederbach), Зосэнхайм (Sossenheim) 125.057 7. Сярэдні Захад (Mitte-West) Хаўзэн (Hausen), Праўнхайм (Praunheim ), Родэльхайм (Rödelheim) 38.919 8. Паўночны Захад (Nord-West) Хедэрхайм (Heddernheim), Нідэрурзэль (Niederursel) 35.961 9. Сярэдняя Поўнач (Mitte-Nord) Дорнбуш (Dornbusch), Эшэрсхайм (Eschersheim), Гінхайм (Ginnheim) 49.616 10. Паўночны Усход (Nord-Ost) Беркерсхайм (Berkersheim), Банамес (Bonames), Франкфуртэр Берг (Frankfurter Berg), Экенхайм (Eckenheim), Пройнгесхайм (Preungesheim) 44.180 11. Усход (Ost) Фехенхайм (Fechenheim), Рыдэрвальд (Riederwald), Зэкбах (Seckbach) 31.068 12. Кальбах/Рыдберг (Kahlbach/Riedberg) - 7.882 13. Ніжні Эрленбах (Nieder-Erlenbach) - 4.583 14. Хархайм (Harheim) - 4.155 15. Ніжні Эшбах (Nieder-Eschbach) - 11.487 16. Берген-Энкхайм (Bergen-Enkheim) - 17.891
Гісторыя right|thumb|150px|Статуя Карла Вялікага перад музеем гісторыі ў Франкфурце Першыя пасяленні на тэрыторыі сучаснага Франкфурта з’явіліся прыблізна 2000 гадоў да н.э., яшчэ ў каменным веку.
Пасля пераможнага паходу рымскага імператара Даміцыяна ў 83/84 г. н.э. рымляне захапілі рэгіён Таўнус і пабудавалі тут свае ваенныя лагеры. Галоўны з іх знаходзіўся на рацэ Ніда на тэрырыторыі сучаснага раёна Франфурта Хедэрнхайм. Каля 260 г. рымляне былі выцеснены з гэтага рэгіёна геманскімі плямёнамі.
Упершыню назва Франкфурт упамінаецца ў сувязі з скліканнем так званага Франкфурцкага Сінода (схода царкоўных прадстаўнікоў Франкскай Імперыі), інцыяванага каралём франкаў Карлам Вялікім у 794 годзе. У 843 годзе, пасля падзелу Франкскай Імперыі, Франкфурт становіцца цэнтрам яе ўсходняй часткі.
У 1152 князь Фрыдрых І Барбароса быў абраны ў Франкфурце германскім каралём, што стала пачаткам традыцыі абрання германскіх каралёў, а пазней і імператараў Свяшчэннай Рымскай Імперыі ў гэтым горадзе аж да 19 века.
У 1848—1949 гадах у Франкфурце ў Паўльскірхе (Pauluskirche) адбываюцца паседжанні першага свабодна абранага нямецкага парламента.
Падчас другой сусвенай вайны ў 1943-44 гадах горад быў практычна цалкам разбураны ў выніку налётаў авіяцыі. 26 сакавіка 1945 Франкфурт быў заняты войскамі ЗША.
Падчас абрання сталіцы ФРГ у 1949, Франкфурт быў спачатку фаварытам, але саступіў Бону з прычыны падтрымкі апошняга Конрадам Адэнаўэрам.
У 1968 у горадзе адчынена першая лінія метро.
У 1998 Франкфурт абраны месцам знаходжання Еўрапейскага Цэнтральнага Банка.
Эканоміка Франкфурт з’яўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Згодна з рознымі аўтарытэтнымі рэйтынгамі ён уваходзіць у дзясятак найважнейшых фінансавых цэнтраў свету. Тут месцяцца Еўрапейскі цэнтральны банк, Бундэсбанк, а таксама штаб-кватэры буйнейшых немецкіх банкаў (сярод іншых Deutsche Bank, Commerzbank, KfW, DZ Bank).
Франкфурцкая фондавая біржа (ФФБ) пад кіраўніцтвам Deutsche Börse — галоўная фондавая біржа Германіі. Каля 98 % гандлю акцыямі нямецкіх прапрыемстваў адбываецца на ФФБ і XETRA, электроннай пляцоўцы Deutsche Börse, трэцяй па велічыні фондавай біржы Еўропы пасля London Stock Exchange і NYSE Euronext.
Акрамя таго ў Франкфурце знаходзяцца нямецкія штаб-кватэры трох асноўных рэйтынгавых агенцтваў: Standard & Poors, Moody’s і Fitch Ratings.
Гарадскія кірмашовыя традыцыі маюць даўнюю гісторыю, а сёння ў Франкфурце праводзяцца буйныя выставачныя мерапрыемствы — Internationale Automobil-Ausstellung (IAA, выстаўка аўтамабільнай індустрыі), Frankfurter Buchmesse (кніжная выстаўка), Ambiente (выстаўка спажывецкіх тавараў), Frankfurt Musikmesse (музычная выстаўка), Achema (хімічная і фармацэўтычная выстаўка).
Палітыка Выбары ў Гарадскі Савет (Stadtverordnetenversammlung) адбываюцца кожныя пяць гадоў. На апошніх выбарах, якія прайшлі 27 сакавіка 2011, бальшыню галасоў атрымалі хрысціянскія дэмакраты (30,5 % галасоў). Другое месца занялі Зялёныя з 25,8 % галасоў.
Обер-бургамістрам (Oberbürgermeister) горада з’яўляецца прадстаўнік СПДГ Петэр Фельдман (Peter Feldmann), які на выбарах у сакавіку 2012 перамог у другім туры ХДС-кандыдата Борыса Райна (Boris Rhein), набраўшы 57,4 % галасоў.
Транспарт right|thumb|150px|Сетка чыгуначнага транспарту Франкфурт-на-Майне з’яўляецца адным з галоўных транспартных вузлоў Еўропы. Франфурцкі аэрапорт займае па колькасці пасажыраў трэцяе месца ў Еўропе, пасля лонданскага Хітроў і парыжскага Шарль-дэ-Голь. У 2012 годзе праз яго было перавезена 57,5 млн пасажыраў і 2,0 млн тон грузаў. Аэрапорт Франкфурт-Хан (Frankfurt-Hahn) знаходзіцца за 120 кіламетраў ад горада ў заходнім кірунку.
Паблізу Франкфурцкага аэрапорту перасякаюцца аўтабаны A 5 (Hattenbacher Dreieck-Basel) і A 3 (Arnheim-Linz). Гэтае скрыжаванне, вядомае пад назвай Франкфурцкі крыж (Frankfurter Kreuz), самае ажыўленае ў Германіі (каля 320.000 аўтамабіляў у дзень).
Франкфурцкі галоўны вакзал адзін з найбуйнейшых у Еўропе. Найдаўжэйшы прамы чыгунаны маршрут, праходзячы праз Франкфурт-на-Майне гэта Базель-Масква.
Грамадскі транспарт горада ўключае прыгарадныя цягнікі (S-Bahn), метро (U-Bahn), аўтобусныя і трамвайныя лініі.
Адукацыя У Франкфурце знаходзяцца два ўніверсітэты і шмат спецыялізаваных адукацыйных і навукова-даследчых устаноў.
Універсітэт імя Гётэ Найстарэйшая і самая вядомая вышэйшая навучальная ўстанова горада — Універсітэт імя Гётэ (Goethe-Universität Frankfurt am Main), чыя кампусы размешчаны ў раёнах Бокенхайм, Вестэнд і Рыдберг. У раёне Нідэррад знаходзіцца ўніверсітэцкі шпіталь. Акрамя таго ў Вестэндзе размяшчаецца прэстыжная бізнес-школа ўніверсітэта.
Універсітэт прыкладных навук Франкфурцкі ўніверсітэт прыкладных навук (Frankfurt University of Applied Sciences; да чэрвеня 2014 — Fachhochschule Frankfurt am Main) створаны ў 1971 годзе ў выніку рэарганізацыі раней існавалых навучальных устаноў. Прапануе навучанне па розных кірунках — мастацтва, прыродазнаўчыя навукі, інжынерная справа і юрыспрудэнцыя.
Культура
Mузеі У Франкфурце ёсць каля 60 музеяў і выстаў, якія знаходзяцца пераважна па абодвух берагах Майна. На т.зв. Музейным беразе (раён Заксэнхаўзэн на поўдні Франкфурта) месцяцца наступныя музеі: Штэдэль (Städel), Лібігхаўз (Liebieghaus), Музей камунікацыі (Museum für Kommunikation; былы Музей Пошты), Нямецкі архітэктурны музей (Deutsches Architekturmuseum), Нямецкі музей фільмаў (Deutsches Filmmuseum), Музей сусветных культур (Museum der Weltkulturen), а таксама Музей прыкладнога мастацтва (Museum für Angewandte Kunst). Штогод, пачынаючы з 1988 года, у апапошнія выходныя жніўня тут адбываецца Свята Музейнага берага (Museumsuferfest). Кожны год больш за тры мільёна чалавек наведваюць гэты фэст, падчас якога музеі адкрыты да позняй ночы і адна картка дазваляе ўваход ва ўсе музеі-ўдзельнікі. Пры гэтым уздоўж Майна на шматлікіх сцэнах адбываюцца музычныя і танцавальныя прадстаўленні, у кіёсках прадаюцца тавары рамесленага вырабу, ювелірныя ўпрыгажэнні і вопратка, пад адкрытым небам праходзяць выстаўкі мастакоў.
Музеі Франкфурта можна падзяліць на наступныя катэгорыі:
Галоўныя мастацкія музеі і галерэі ўключаюць акрамя Штэдэля і Музея прыкладнога мастацтва выстаўку Шырн (Schirn).
Да гістарычных музеяў адносяцца Франкфуртскі гістарычны музей (Historisches Museum), Яўрэйскі музей (Jüdisches Museum) і Археалагічны музей (Archäologisches Museum).
Да катэгорыі Тэхнічныя музеі належаць паміж іншага вышэйзгаданы Музей камунікацыі, музей Experiminta і Музей транспарту (Verkehrsmuseum Frankfurt am Main).
Катэгорыя Прыродазнаўчыя музеі ўключае перад усім сусветна вядомы Зенкенбергскі прыродазнаўчы музей (Senckenberg Naturmuseum).
Спорт У Франкфурце размяшчаюцца розныя спартыўныя каманды і клубы: Eintracht Frankfurt, футбол (Бундэсліга) FSV Frankfurt, футбол, (2-я Бундэсліга) Rot-Weiss Frankfurt, футбол (Оберліга Гесэн) 1. FFC Frankfurt, жаночы футбол (Бундэсліга) Frankfurt Lions, хакей (Оберліга) Fraport Skyliners, баскетбол (Бундэсліга) Frankfurter RG Germania 1869, адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых нямецкіх вяслярных клубаў
Значныя спартыўныя мерапрыемствы, якія адбываюцца штогод: Frankfurt-City-Triathlon, спаборніцтвы па трыятлону ў жніўні Frankfurt-Marathon, гарадскі марафон у кастрычніку Rund um den Finanzplatz Eschborn-Frankfurt (Вакол фінансавай пляцоўкі Эшборн-Франкфурт), велагонка Ironman Germany, спаборніцтвы па трыятлону ў ліпені JPMorgan Chase Corporate Challenge, спаборніцтвы па бегу Frankfurter City-Halbmarathon, паўмарафон у сакавіку Hessen tanzt (Гесен танчыць), буйны турнір спартыўных танцаў
Асноўныя спартыўныя збудаванні Франкфурта: Commerzbank-Arena, футбольны стадыён Frankfurter Volksbank Stadion, футбольны і лёгкаатлетычны стадыён Fraport Arena, баскетбольная і гандбольная зала Лядовы каток Іпадром Нідэррад
У Франкфурце снаходзяцца штаб-кватэры нямецкага Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Нямецкага футбольнага саюза.
Варта ўбачыць
Небаскробы Франкфурта thumb|right|Commerzbank Tower
Франкфурт-на-Майне, як ніякі іншы горад Еўропы, адметны вялікай колькасцю небаскробаў, якія будуюцца ў горадзе з 50-х гадоў 20-га стогоддзя. З гэтай прычыны Франкфурт часта называюць Mainhattan (гэта назва нагадвае Манхэтан у Нью-Ёрку).