The Settlers IV () — камп’ютарная гульня ў жанры стратэгіі ў рэальным часе, распрацаваная і выдадзеная нямецкай фірмай Blue Byte Software у 2000. Гульня з'яўляецца прадстаўніком нямецкай школы стратэгічных гульняў. У Расіі гульня была выпушчана 25 верасня 2001 г. кампаніяй 1C.

У The Settlers IV існуе чатыры расы: Мая, Вікінгі, Рымляне і Цёмнае Племя. У адзіночнай гульні можна прайсці гульнявую кампанію за кожны з народаў і згуляць супраць камп'ютара на адзіночнай карце. Мультыплэер дазваляе гульцам пазмагацца адзін з адным, або згуляць у рэжым «free settle», дзе можна развіваць сваё паселішча без пагрозы нападу з боку праціўніка.

Кампанія Цёмнага племя

У ёй гулец перамыкаецца паміж трыма расамі, якія змагаюцца з пагрозай містычнага цёмнага племя, які ператварае зямлю ў пустыню. На працягу 12 місій гулец змагаецца з піратамі, здраднікамі, цёмным племем і іншымі расамі. У канцы Мая, Вікінгі і Рымляне объединяютсядля перамогі над Цёмным племем. Для яго знішчэння трэба разбурыць грыбныя фермы і цёмную крэпасць, якая знаходзіцца ў цэнтры іх лагера.

Рэакцыя гульнявой прэсы The Settlers IV атрымалі 74%, выстаўленыя агрэгатарам рэцэнзій Metacritic.The Settlers: Fourth Edition на Metacritic

Агляды гульні ў рускамоўнай прэсе Найбуйнейшы расійскі партал гульняў Absolute Games паставіў гульні 90%. Аглядальнік адзначыў якасны геймплэй гульні і прыгожую графіку. Вердыкт: «Як вынік, мы маем Settlers 4 - выдатны, вар'яцкі іграбельны, графічна дасканалы праект. "Наш Выбар", настойліва рэкамендуем».

Версіі для іншых платформаў Gameloft выпусціла The Settlers для iPhone/iPod Touch App Store у лістападзе 2009 года, заснаваную на канцэпцыі The Settlers IV.http://iphonefreakz.com/2009/11/07/gamelofts-the-settlers-already-in-the-app-store/iphonefreakz.com, 7 November 2009 Гульня даступная для iPhone і iPod Touch.

Спасылкі

Спасылкі

The Settlers IV на Blue Byte Game Channel The Settlers IV на сайце 1С

Катэгорыя:The Settlers Катэгорыя:Гульні Blue Byte Software Катэгорыя:Відэагульні 2001 года Катэгорыя:Гульні Ubisoft Entertainment Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Германіі