Паўночнасаа́мская мо́ва — самая шматлікая з саамскіх моў. Належыць да заходняй групы. Распаўсюджана ў Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі. Мае пісьменства на аснове лацінскага алфавіту.

Прызнана афіцыйнай мовай у двух нарвежскіх фюльке: Тромсе і Фінмарку — і шасці муніцыпалітэтах: Каўтакейна (Guovdageaidnu), Карасёк (Kárášjohka), Нэсебю (Unjárgga), Тана (Deatnu), Парсангер (Porsáŋgu) у Фінмарке і Кафіёрд (Gáivuotna) ў Тромсе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Саамскія мовы Катэгорыя:Мовы Нарвегіі Катэгорыя:Мовы Швецыі Катэгорыя:Мовы Фінляндыі