Ландвойт, таксама лантвойт, лентвойтВарыянты напісання ў адпаведнасці з: , лянтвойтЛитовская Метрика, изд. «Русская историческая библиотека», 1903 г. том 20 (ад , , ; адпавядае камандору ў Тэўтонскім ордэне, шэрыфа ў сярэднявечнай Англіі) — у XIII—XVI ст. у Польшчы — першапачаткова княжы ўраднік, які меў шырокія судовыя паўнамоцтвы ў новаствораных адміністрацыйных адзінках, званых і заснаваных на нямецкім праве «Weichbild». Пазней выбарны муніцыпальны ўраднік, намеснік войта ці старасты паводле мясцовага прывілея, заснаванага на Магдэбургскім праве.

Ландвойт ажыццяўляў уладу над усімі паселішчамі () у краі (districtus), выконваў у іх паліцэйскія і адміністрацыйныя функцыі. У кампетэнцыі ландвойта было таксама старшыняванне ў «судзе ленскім» (саслоўным) у вёсках, што належалі гораду. Гэтыя суды кіравалі ў справах войтаў і солтысаў (мэраў). У склад такога суда, акрамя ландвойта, уваходзілі яшчэ шэсць прысяжных-лаўнікаў у рангу, роўным суддзі.

Паколькі муніцыпальныя выбары былі адной з кропак канфлікту ва ўзаемаадносінах паміж гарадскім мясцовым самакіраваннем і старастам, каралеўская ўлада ў сярэдзіне XVI ст. наказала старастам выбіраць ландвойта з ліку мяшчан, кандыдатуры якіх былі прапанаваны гмінай (раней гэтыя кандыдатуры можна было адхіляць).

У пачатку XVII ст. каралеўскія камісары зноў вызначылі паўнамоцтвы стараст у муніцыпальных выбарах ландвойтаў. Цяпер стараста меў прызначыць ландвойтам аднаго з чатырох кандыдатаў, вылучаных мяшчанамі. Урад ландвойта знік у Польшчы ў трыццатых гадах XVIII стагоддзя, функцыя намесніка старасты перайшла да маркграфа (burgrabia) замка.

У Вялікім Княстве Літоўскім ландвойт выконваў абавязкі намесніка войта ў гарадах з магдэбургскім правам. Прызначаўся войтам або ўласнікам горада. У XVI—XVII стст. мяшчане шэрагу гарадоў, у тым ліку Магілёва, Пінска і Брэста, патрабавалі зрабіць пасаду ландвойта выбарнай. Іншае азначэнне даецца ў 25-м томе трудоў Віленскай археаграфічнай камісіі (1898): «Ландвойт — старэйшы ў маёнтку начальнік над войтамі, дзясятнікамі і інш.Акты издаваемые Виленскою археографическою комиссией для разбора древних актов (инвентари и разграничительные акты). — Вильна: Тип. А. Г. Сыркина, 1898. — Т. 25. — С. 611. ».

У Аўстрыйскай імперыі ландвойт — высокапастаўлены паліцэйскі чыноўнік (суддзя земскі), адказны за парадак у горадзе і яго ваколіцах. Ён меў у падпарадкаванні некалькіх вартаўнікоў начных і земскіх.

Гл. таксама Ландграф Войт Бенефіцыі Чынш Чыншавік Лен Феод Маркграф Асада

Крыніцы

Літаратура «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1865—1915 гг., том I—XXXIX; Zajda Aleksander, «Nazwy urzędników staropolskich (do roku 1600)», 1970 r., str. 43.

Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Арыстакратыя Катэгорыя:Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім