Дунтынху, Дунцінху () — возера на ўсходзе Кітая, на Цзянханьскай раўніне, у даліне ракі Янцзы.
Плошча ад 4—5 тыс. км² зімой (распадаецца на некалькі вадаёмаў) да 10—12 тыс. км² летам; сезонныя ваганні ўзроўню 10—15 м. Глыбыні да 8 м. У возера ўпадаюць рэкі Сянцзян, Юаньцзян, Лішуй, Цзышуй і інш., рэгулюе сцёк ракі Янцзы (з якой злучана рукавамі), прымае ўлетку 40—60 % яе паводкавых вод.
Суднаходства, рыбалоўства. Наваколлі возера — цэнтр вырошчвання рысу.
Зноскі
Літаратура — С. 261. Дунтинху //
Спасылкі Дунцінху — возера з берагавой лініяй ў 400 кіламетраў // Міжнароднае радыё Кітая
Катэгорыя:Азёры Кітая Катэгорыя:Басейн Янцзы