Кукунор ( — «сіняе возера»), Цынхай () — бяссцёкавае салёнае возера ў Кітаі, ва ўсходняй частцы гор Наньшань.

Даўжыня каля 105 км, шырыня да 65 км, плошча каля 4,2 тыс. км², глыбіня да 38 м.

Возера азмешчана на вышыні 3205 м і займае цэнтральную частку Кукунорскай раўніны. Берагі слаба расчлянёныя, развіты старажытныя азёрныя тэрасы (выш. да 50 м). На возеры пясчаныя астравы.

У Кукунор упадаюць 23 ракі. Найбольшая з іх, рака Бух-Гол утварае дэльту. 3 лістапада да сакавіка ледастаў.

Багатае рыбай.

Фаўністычны заказнік Цынхайху.

Літаратура

Кукунор Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Салёныя азёры