Brink (літаральна ) — відэагульня ў жанры шутара ад першай асобы з элементамі РПГ, якую распрацавала кампанія Splash Damage і выпусціла Bethesda Softworks для платформаў Microsoft Windows, PlayStation 3 і Xbox 360 13 мая 2011 года.
«Brink» сумяшчае ў сабе сольны, кааператыўны і шматкарыстальніцкі рэжым. Гулец сам выбірае баявую ролю.
Сюжэт Створаны чалавекам плывучы горад Ark (), які складаецца з сотняў адасобленых адзін ад аднаго плывучых астравоў, знаходзіцца на мяжы поўнамаштабнай грамадзянскай вайны. Першапачаткова ён быў пабудаваны ў якасці эксперыментальнага незалежнага і 100% «зялёнага» натуральнага асяроддзя. Пасля хуткага росту ўзроўню сусветнага акіяна на Зямлі, Арк стаў прытулкам для ўсяго чалавецтва. Каля 25 гадоў сацыяльнай нестабільнасці — і жыхары Арка дасягнулі пераломнага моманту.
Трэйлер-тызер У выпушчаным трэйлеры — тызеры, паказваецца ціхі мірны горад пад назвай Каўчэг, які ўяўляе сабой «іх бачанне будучыні», стаўшы ўвасобленай вяршыняй дасягненняў навукі і тэхнікі. Планета, на якой размешчаны Каўчэг, падвяргаецца нападу (гукі стральбы ў трэйлеры), і прыходзіць час «апошняй надзеі на выратаванне». У канцы трэйлера гаворыцца, што Каўчэг з’яўляецца выратаваннем для некаторых, але не для ўсіх.
Статычныя выявы, якія змяняюцца ў трэйлеры даюць зразумець, што горад знаходзіцца ў гіганцкай вежы.
Распрацоўка гульні Гульня створана на рухавічку id Tech 4 з абноўленым механізмам рэндэрынга і палепшанай падтрымкай шматядравых працэсараўphp? p = 191939 & postcount = 13 Post on Splashdamage forums by lead Programmer.
У канцы ліпеня 2009 г. тэхнічны дырэктар Splash Damage Арнаўт ван Міір () у інтэрв’ю сайту PC Games Hardware распавёў аб перспектывах і магчымасцях Direct3D 11 для стварэння гульняў.
Спасылкі Афіцыйныя спасылкі Афіцыйны сайт гульні Сайт Bethesda Softworks Сайт Splash Damage
Расійскія сайты аб Brink Неафіцыйны сайт Brink Рускамоўная супольнасць Brink Інфармацыйны сайт пра Brink www.brinkthegame.pro — Сайт з перакладамі артыкулаў і іншымі аналітычнымі матэрыяламі
Катэгорыя:Шутары ад першай асобы Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для PlayStation 3 Катэгорыя:Гульні для Xbox 360 Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Гульні на рухавічку id Tech 4 Катэгорыя:Відэагульні 2011 года Катэгорыя:Кааператыўныя відэагульні