Араканскія горы, Ракхайн, Аракан-Йома () — горы на захадзе паўвостравава Індакітай, у М’янме, паміж узбярэжжам штата і Іравадзійскай раўнінай. Горная сістэма працягнуліся ад мыса на поўдні да штата Маніпур (Індыя) на поўначы, яна ўключае горы , , і .«Rakhine Mountains» Encyclopedia Britannica
Геалогія і рэльеф Араканскія горы ўтварыліся ў выніку сутыкнення і Еўразійскай літасферных пліт. Яны ўяўляюць сабой сярэднявышынныя складкава-глыбавыя горы альпійскай складкавасці. Паралельныя мерыдыянальныя хрыбты з вострымі і стромкімі схіламі, падзеленыя эразійна-тэктанічнымі далінамі на поўначы, пераходзяць на поўдні ў нізкагорныя ланцугі спадзістых узвышшаў вышынёй 150—200 метраў. Складзены са сланцаў, кварцытаў, пясчаніку, па перыферыі — з асадкавых парод. Карысныя выкапні: волава, вальфрам, свінец, золата, срэбра, каштоўныя камяні.
Горныя ланцугі працягнуліся прыкладна на 950 км, з якіх прыкладна 400 км складаюць уласна горы. Найвышэйшым пунктам з’яўляецца гара вышынёй 3053 метры.
Клімат і расліннасць Араканскія горы з’яўляюцца бар’ерам на шляху паўднёва-заходніх мусоннаў, што робіць іх ўсходнія схілы сушэй.
На заходніх наветренных схілах пануюць трапічныя вільготныя вечназялёныя лясы, на ўсходніх — лістападныя ці́кавыя лясы да вышыні 1000 м, вышэй — вечназялёныя дубовыя і сасновыя.Араканскія горы ў Вялікай савецкай энцыклапедыі
Экалогія 250px|left|thumb| У гарах размешчаны экарэгіён , якія з’яўляюцца домам для папуляцыі сланоў, а таксама чарапахі , якой пагражае знікненне.Asian Turtle Trade Working Group (2000). Heosemys depressa. 2006. IUCN Red List of Threatened Species. IUCN 2006. www.iucnredlist.org. Retrieved on 11 May 2006. Listed as Critically Endangered (CR A2cd, B1+2c v2.3)
Інфраструктура
Араканскія горы перасякаюць па маршруце Нгапэ () — і дарозе з Таўнгап () у на Іравадзі.
Гісторыя Паколькі Араканскія горы аддзяляюць Ракхайнскае ўзбярэжжа ад астатняй Бірмы, яны здаўна служылі бар’ерам паміж жыхарамі цэнтральнай Бірмы і тымі, хто жыў на Індыйскім субкантыненце. Гэта адыграла ролю ў адрозненні прамысловага і культурнага развіцця ад бірманцаў. Араканскія горы таксама служылі бар’ерам, які абцяжарваў бірманскія ўварванні, дазваляючы Аракану развівацца як асобнай палітычнай адзінцы. Прыбярэжныя гарады, такія як і , складалі ядро Араканскай цывілізацыі.
Літаратура
Катэгорыя:Горы Індыі Катэгорыя:Горы М’янмы Катэгорыя:Геаграфія М’янмы