Казімір Міхал Пац (каля 1655—1719) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Пісар вялікі літоўскі (1683—1710), маршалак дворны літоўскі (1708—1709). Камандор Мальтыйскага ордэна.

Быў старостам шырвінцкім і мейшагольскім.

Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў герба «Газдава», сын Гераніма Дамініка і Ганны з Войнаў.

З 1685 камандор Мальтыйскага ордэна ў Рэчы Паспалітай «на Познані», з 1688 — «на Сталовічах». У часы бескаралеўя падтрымаў Станіслава Ляшчынскага, з намінацыя якога атрымаў урад маршалка надворнага.

Як камандор Мальтыйскага ордэна не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.

Партрэт Казіміра Міхала Паца — пагрудная выява рыцара ў даспехах з мальтыйскім крыжам — у цяперашні час захоўваецца ў СмаленскуАляксей Хадыка. Вяртанне страчанай спадчыны // «Новы час» № 26 (154), 17 ліпеня 2009..

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Пацаў

Казімір Міхал Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты шырвінцкія Катэгорыя:Старосты мейшагольскія