Дзявочая вежа () — вежа ў паўднёва-захадняй частцы Талінскай абарончай сцяны паміж надвратнай вежай Лююхіке Ялг і вежай Хар’ю на поўнач ад вуліцы Камандандзі.

Вежа ўпершыню згадваецца ў 1373 годзе. Вежа атрымала сваё імя ў гонар капітана вежы Хінса Мегнэ()

Пазней імя перайначылася ў (), з якога ў перакладзе на эстонскі з’явілася — Neitsitorn.

Вежа была першапачаткова трохпавярховай і была адкрыта ў бок горада, вышыня яе складала 12,5 метраў. Вежа мае трапецападобную форму.

Вежа моцна пацярпела падчас аблогі Таліна рускімі войскамі падчас Лівонскай вайны ў 1577 г.. Пазней вежу перабудавалі і выкарысталі ў якасці турмы да 1626 года. З 1842 года вежу выкарыстоўвалі ў якасці жылога дома.

З канца XIX стагоддзя да 1960-х гадоў XX стагоддзя ў вежы размяшчаліся атэлье мастакоў, у тым ліку Крысц’яна і Паўля Раўдаў, пасля Другой сусветнай вайны ў вежы шмат гадоў жыў выдатны архітэктар Карл Бурман.

Вежу, якая развальвалася, сталі прыводзіць у парадак ў 1968 годзе, у істотна перабудаванай вежы ў 1980 годзе адкрылася кафэ Neitsitorni.

У цяперашні час вежа стаіць пустая і не выкарыстоўваецца.

Спасылкі Дзявочая вежа перайшла ва ўласнасць горада Таліна // rus.err.ee, 21.12.2010

Катэгорыя:Вежы Таліна