Пяндж (, ) — рака ў Азіі, левы прыток Амудар'і.

Утвараецца пры зліцці рэк Памір і Вахандар'я. Працякае паміж Афганістанам (левы бераг) і Таджыкістанам, за выключэннем невялікага ўчастка раёна Хамадоні Хатлонскай вобласці, дзе, у выніку змены рэчышча, частка земляў Таджыкістана апынулася на левым беразе ракі. Даўжыня 921 км, плошча басейна 114 тыс. км², сярэдні расход вады 1000 м/с². Выкарыстоўваецца для арашэння. Па частцы даліны Пянджа ідзе аўтамабільны тракт Душанбэ — Харог. Прыток: рака Язгулем.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Афганістана Катэгорыя:Рэкі Таджыкістана Катэгорыя:Басейн Амудар’і Катэгорыя:Памежныя рэкі