Ensemble Studios — амерыканская кампанія, распрацоўшчык камп’ютарных гульняў. Была заснавана ў 1995 годзе як незалежная прыватная кампанія, аднак у 2001 годзе была набыта Microsoft. Распушчаная ў 2009 годзе па эканамічных меркаваннях.

На рахунку студыі мноства гульняў, уключаючы агульнапрызнаныя хіты серыі Age of Empires і Halo Wars. Таксама, Ensemble Studios распрацавала ўласны рухавік Genie Game Engine, выкарыстаны ў Age of Empires, Age of Empires II: The Age of Kings і ў Star Wars: Galactic Battlegrounds.

Гульні Ensemble Studios распрацавала гульнявую серыю Age of Empires, стратэгій у рэальным часе, якая ўключае Age of Empires, Age of Empires II: The Age of Kings і Age of Empires III. Яны таксама выпусцілі адгалінаванне ад арыгінальнай серыі — гульню Age of Mythology. Таксама, да ўсіх іх гульняў былі выпушчаныя дапаўненні, а для Age of Empires III нават два.

Іх апошнім рэлізам стала стратэгія ў рэальным часе Halo Wars для кансолі Xbox 360.

Год выпуску Назва Жанр 1997Age of Empires Стратэгія ў рэальным часе 1998Age of Empires: The Rise of Rome дадатак 1999Age of Empires II: The Age of Kings Стратэгія ў рэальным часе2000Age of Empires II: The Conquerors Дадатак 2002Age of Mythology Стратэгія ў рэальным часе 2003Age of Mythology: The Titans Дадатак 2005Age of Empires III Стратэгія ў рэальным часе 2006Age of Empires III: The WarChiefs Дадатак 2007Age of Empires III: The Asian Dynasties Сумесная распрацоўка з Big Huge Games. Дадатак 2009Halo Wars Стратэгія ў рэальным часе

Закрыццё Студыя была зачыненая адразу ж пасля выпуску Halo Wars.

У лютым 2009 года былы кіраўнік Ensemble Studios Тоні Гудман заснаваў новую незалежную студыю — Robot Entertainment і некаторыя былыя работнікі далучыліся да ягоstory = 22133 Ensemble Veterans Form Robot Entertainment , Gamasutra, February 13, 2009.. Праз некаторы час, былы прадзюсар Ensemble Studios Дэвід Риппи заснаваў іншую незалежную студыю — Bonfire Studios, якая складаецца цалкам з былых работнікаў Ensemblestory = 22399 Ensemble Veterans Assemble Bonfire , Gamasutra, February 20, 2009..

У сакавіку 2009 года было паведамлена аб трэцяй студыі — Windstorm Studios, заснаванай чалавекам пад нікам Dusty Monk<! — Як гэты чалавек звязаны з кампаніяй? неабходна ўточить ->Third New Studio Emerges From Ensemble Closure , «Gamasutra», March 19, 2009.

У маі 2009 года некалькімі распрацоўшчыкамі з Ensemble была створана чацвёртая студыя -Newtoy, якая прыступіла да стварэння сваёй першай гульні для iPhone09/ex-ensemble-studios-devs-form-new-studio-working-on-the-iphone/Fourth New Studio Emerges From Ensemble Closure, Joystiq, May 10, 2009..

Узнагароды Ensemble Studios была ўдастоена мноства ўзнагарод за мінулыя гады. Шмат разоў іх праекты былі прызнаныя гульнямі года.

GameSpy — 2005 Гульня года — PC RTS GameSpy — 2005 Лепшая графіка GameSpy — 2005 Лепшая музыка — Заахвочвальная прэмія GameSpy — Лепшае на E3 2005 Worth Playing — Выбар рэдакцыі PC Gamers — Выбар рэдакцыі Game Critics Award — Лепшае на E3 2005 Game Zone — Узнагарода за выдатныя поспехі IGN.com — Выбар рэдакцыі IGN — Лепшае на E3 2005 Daily Game — Лепшае шоу на E3 2005 GT — Залатая медаль GamePower Award Strategy Gaming Online — Выбар рэдакцыі Gamer Voice — Лепшая ваенная гульня GameSpot — Гульня года Gamesmania — Узнагарода за адрозненне GamesDomain — Узнагарода ад чытачоў Thresh’s FiringSquad — Выбар рэдакцыі Computer Gaming World — 5 зорак Computer Gaming World — Выбар рэдакцыі WarGamer — Узнагарода за адрозненне GamesWeekly — Топ-15 гульняў Academy of Interactive Arts & Sciences — Лепшая стратэгічная гульня года GameCenter — 1997 Гульня года

Спасылкі Афіцыйны сайт Ensemble Studios Афіцыйны сайт Microsoft

Катэгорыя:Microsoft Катэгорыя:Вытворцы відэагульняў ЗША