Дру́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Друя.

Утвораны 8 красавіка 2004 г. У склад сельсавета былі перададзеныя гарадскі пасёлак Друя, 44 населеныя пункты скасаванага Друеўскага пасялковага савета і 36 населеных пунктаў скасаванага Друйскага сельсавета (Антанова, Бандуры, Баранаўшчына, Безназванае, Бернатоўшчына, Вайты, Гараўкі 1, Глыбошчына, Далікатары, Дамбравова, Дзем’яны, Дзеткаўцы, Друйка, Друйск, Заполле, Канавалаўшчына, Качэргі, Кірыліна, Клімпаўшчына, Кокаўшчына, Краснагорка, Кропішкі, Кяпсні, Лугі, Лук’янцы, Опліса 1, Опліса 2, Пошта Абаб’е, Рэпеншчына, Смулькі, Смятанаўшчына, Струнеўшчына, Таропаўка, Турчылава, Устронь, Чэрнева)Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . 15 верасня 2005 года гарадскі пасёлак Друя аднесены да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак)Решение Витебского областного Совета депутатов от 15 сентября 2005 г. № 148 Об отнесении городского поселка Друя к категории сельских населенных пунктов.

13 снежня 2006 года скасаваны хутар ВальцінаўшчынаРешение Браславского районного Совета депутатов от 13 декабря 2006 г. № 187 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района . 26 кастрычніка 2007 года скасавана вёска РагалёваРешение Браславского районного Совета депутатов от 26 октября 2007 г. № 45 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района . 29 красавіка 2008 года скасавана вёска Гараўкі 1Решение Браславского районного Совета депутатов от 29 апреля 2008 г. № 91 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района. 24 чэрвеня 2011 года скасаваны вёска Безназванае і хутар БільдзюгіРешение Браславского районного Совета депутатов от 24 июня 2011 г. № 100 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района . 20 сакавіка 2013 года скасаваны хутар ЦеляшыРешение Браславского районного Совета депутатов от 20 марта 2013 г. № 232 Об упразднении хутора Телеши Друевского сельсовета Браславского района. Хутар Лепаўка скасаваны да 2008 года.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2141 чалавек, з іх 71,4 % — беларусы, 14,8 % — рускія, 11,0 % — палякі, 1,4 % — цыганы; паводле перапісу 2019 года — 1532 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2004 годзе