Леан Уладзіслаў Мікалай Радзівіл (, Берлін, Германская імперыя — , Парыж, Францыя) — ваенны, грамадскі і палітычны дзеяч Польскай Рэспублікі, апошні ўладальнік нясвіжскага замка з роду Радзівілаў, 17-ы нясвіжскі і 14-ы клецкі ардынат, ахвяра рэпрэсій.

Біяграфія Нарадзіўся 22 снежня 1888 года ў Берліне (па іншых звестках — Патсдаме) ў сям’і Юрыя Фрыдэрыка Радзівіла (1860—1914), ардыната нясвіжскага і клецкага і Марыі Разаліі Радзівіл з БраніцкіхРадзівіл Леан Уладзіслаў // . Быў унукам Антонія Вільгельма Радзівіла, даводзіўся пляменнікам Станіславу Вільгельму Радзівілу. Меў старэйшых братоў Караля Мікалая, ардыната Давыд-Гарадоцкага, і Антонія Альбрэхта, шаснаццатага нясвіжскага ардыната.

У 1909 годзе скончыў з адзнакай Імператарскі Пажаскі корпус у Пецярбургу і паступіў на службу ў Праабражэнскі лейб-гвардыі полк. Падчас Першай сусветнай вайны служыў у аддзеле замежных спраў генеральнага штаба Расійскай імператарскай арміі і звольніўся адтуль пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1917 годзе.

У маі 1919 года Леан Радзівіл уступіў у Войска Польскае, дзе працаваў у палітычным аддзеле Галоўнага камандавання, а праз некалькі месяцаў перайшоў у выведвальны аддзел Генеральнага штаба. Удзельнічаў у польска-савецкай вайне, падчас службы вёў дзённік. Па заканчэнні вайны сышоў у адстаўку.

Згодна з завяшчаннем, складзеным ў 1928 годзе Антоніем Альбрэхтам, Леан Уладзіслаў з’яўляўся спадчыннікам радзівілаўскіх уладанняў. Пасля смерці старэйшага брата ў 1935 годзе Леан Радзівіл атрымаў вялікую спадчыну, з пачатку наступнага года стаў апошнім 17-ым нясвіжскім і 14-ым клецкім ардынатам. Тады ж стала пасяліўся ў Нясвіжы, займаўся пераважна гаспадарчымі справамі, паляваннем, жывапісам і мецэнацтвам, пры гэтым пазбягаючы ўдзелу ў палітыцы. Заснаваў агурочны завод у Радзівілімонтах.

З пачаткам 1 верасня 1939 года Другой сусветнай вайны Нясвіжскі замак стаў прытулкам для многіх уцекачоў з Варшавы. Пасля ўваходу ў Нясвіж Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года палац быў захоплены. За некалькі дзён да гэтага князь вынес і схаваў асабістыя каштоўнасці. Арышт Леана Уладзіслава Радзівіла праводзіў генерал-маёр Вячаслаў Грыднеў, які за гэта быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонага Сцяга. Па ўспамінах відавочцаў, падчас арышту абураны князь павярнуўся да слуг і сказаў: «Усё, што зараз адбываецца — гэта велізарная памылка».

Разам з сям’ёй арыстакрат быў вывезены спачатку ў Менскую турму, пасля — у Маскву. Дзякуючы сувязям маці Леана Радзівіла Марыі Разаліі з італьянскімі арыстакратамі апошняга нясвіжскага ардыната ўдалося абмяняць на вязняў рэжыму Мусаліні. Князь выехаў у Італію, а праз некаторы час пасяліўся ў Англіі, дзе цалкам адышоў ад актыўнага грамадскага жыцця. Пасля вайны Радзівіл пераехаў у Парыж, дзе і памёр увесну 1959 года.

Сям’я 29 снежня 1911 года ў Санкт-Пецярбургу ажаніўся з баранэсай Вольгай дэ Сімолін-Ветберг (6 ліпеня 1886—22 жніўня 1948), дачкой барона Аляксандра Сімоліна-Ветберга і Адэлі Лабінскай. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:

Антоній Ежы Мікалай Радзівіл (8 кастрычніка 1912, Санкт-Пецярбург — 7 сакавіка 1967, Лондан). Ежы Мікалай Радзівіл (20 чэрвеня 1921, Парыж — 10 чэрвеня 1952, Рым) — ажаніўся ў 1952 годзе з Элеанорай Шаландан (нар. 1919).

Дачка Ежы Мікалая Дзіяна Марыя Роза Караба-Тэтаманці наведвала Нясвіжскі палац у 2014 і 2017 гадах. Па яе словах, разглядаецца пытанне аб перапахаванні Леана Уладзіслава Радзівіла ў радавой спачывальні.

Узнагароды 5 ліпеня 1917 года за службу быў узнагароджаны Ордэнам Святога Станіслава трэцяй ступені.

Зноскі

Літаратура Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. — Мн.: «Полымя», 2002. ISBN 985-01-0250-0

Леан Уладзіслаў Радзівіл Леан Уладзіслаў Радзівіл Леан Уладзіслаў Радзівіл Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР