МАЗ-5309RR — гоначны грузавы аўтамабіль Мінскага аўтазавода. Створаны на базе МАЗ-5309. Пабудавана 5 машын, якія ў 2010—2020 гады выкарыстоўваліся завадской камандай МАЗ-СПОРТаўта ў ралі-рэйдах.

Аўтамабілі

Шасі № 1 Першы аўтамабіль быў паказаны 3 верасня 2010 года. Першым спаборніцтвам, у якім машына прыняла ўдзел, стаў ралі-рэйд «Шаўковы шлях — 2010».

Аўтамабіль меў счапленне ZF-Sachs, каробку перадач ZF, раздатачную каробку ZF-Steyr. Масты — МАЗ з сістэмай цэнтралізаванай напампоўкі шын. Падвеска — цалкам залежная, рысорная. Па адным амартызатары на кола. Амартызатары былі вырабленыя на МЗКЦ. Да сезону 2011 года была ўдасканалена падвеска (паставілі падвоеныя амартызатары Reiger Racing), мадэрнізавана рулявое кіраванне, аптымізавана сістэма астуджэння паветра.

У 2015 годзе першая машына ў выглядзе макета была ўсталявана на пастаменце на тэрыторыі дзіцячага летняга лагера «Зубраня».

Тэхнічныя характарыстыкі Рухавік Д-280.5-14 Аб’ём, л 17,2 Магутнасць 775 к.с. пры 2100 аб/хв Макс. круцільны момант, Н·м 3234 Поўная маса, кг 11280 Макс. хуткасць, км/г 170 Габарыты (д × ш × в), мм 7140 × 2550 × 3550 Колавая база, мм 4300 Каляіна, мм 2070 Ёмістасць паліўнага бака, л 900 Шыны 14.00 R20 Continental

Шасі № 2 У 2011 годзе спецыяльна да ралі-рэйду на «Шаўковы шлях — 2011» быў пабудаваны другі аўтамабіль. Ён адрозніваецца яраслаўскім рухавіком ЯМЗ-7Э846.10 (магутнасць 800 к.с.), а таксама быў палегчаны ў параўнанні з машынай 2010 года. Яго маса складае 10,5 т (супраць 11,280 т). Гэтага ўдалося дасягнуць за кошт устаноўкі палегчаных мастоў вытворчасці Sisu. Акрамя гэтага, была зменена рама, якую зрабілі з высокатрывалага больш лёгкага металу. Кабіну ссунулі назад, з-за чаго знікла прыступка. Таксама з’явіўся новы бампер, з новай святлатэхнікай. Замест вялікіх круглых фар паставілі лінзаваную оптыку. Адрозніваецца і кузаў, задні борт якога замянілі тэнтам.

Тэхнічныя характарыстыкі Рухавік ЯМЗ-7Э846, дызельны, 8-цыліндравы, з турбанаддзіманнем Аб’ём, л 18,5 Магутнасць 900 к.с. пры 2100 аб/хв Макс. круцільны момант, Н·м 3 800 Каробка перадач ZF, механічная, 16-ступеньчатая Поўная маса, кг 10 000 Макс. хуткасць, км/г 175 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 10 Запас хода, км 800 Шыны 14.00 R20 Michelin

Шасі № 3 Трэці ралійны МАЗ з’явіўся ў 2014 годзе. Замест пражэктараў пад ветравым шклом паставілі больш кампактныя і лёгкія дыёдныя светлавыя прыборы. Лінзавыя фары з бампера перамясціліся вышэй, на кабіну, па баках ад рашоткі радыятара.

Тэхнічныя характарыстыкі Рухавік ТМЗ-2Э849.10, дызельны, 8-цыліндравы, з турбанаддзіманнем Аб’ём, л 17,2 Магутнасць 800 к.с. пры 2100 аб/хв Макс. круцільны момант, Н·м 3 200 Каробка перадач ZF, механічная, 16-ступеньчатая Allison, аўтаматычная Поўная маса, кг 10 500 Макс. хуткасць, км/г 170 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 11 Запас хода, км 800 Шыны 14.00 R20 Michelin

Шасі № 4 і № 5

Шасі чацвёртага пакалення дэбютавала на ралі-рэйдзе «Дакар» 2016 у якасці «баявой тэхнічкі», а на гонцы «Золата Кагана — 2016» на старт выйшлі ўжо дзве такія машыны.

Аўтамабілі абсталяваныя рухавіком Gyrtech. Знешне амаль не адрозніваюцца ад трэцяга шасі.

Тэхнічныя характарыстыкі Рухавік Gyrtech G-13, дызельны, 6-цыліндравы, з турбанаддзіманнем Аб’ём, л 12,5 Магутнасць 930 к.с. пры 2100 аб/хв Макс. круцільны момант, Н·м 4 200 Каробка перадач ZF, механічная, 16-ступеньчатая Allison, аўтаматычная Поўная маса, кг 9 500 Макс. хуткасць, км/г 180 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 9,5 Запас хода, км 800 Шыны 14.00 R20 Michelin

Удзел у спаборніцтвах

«Дакар»

Пілот Вынікі выступаў на Ралі «Дакар» 2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2020 Васілеўскі А. 31 21 31 10 Сыход 6 13 8 12Profil of ALEKSANDR VASILEVSKI — MAZ-SPORTAUTO — Dakar // dakar.com Вязовіч С. 27 11 34 Сыход 13 2 6Profil of SIARHEI VIAZOVICH — MAZ-SPORTAUTO — Dakar // dakar.com Палішчук А. Сыход Сыход Васілеўскі У. 41 25 Вішнеўскі А. 21 14 11 8Profil of ALIAKSEI VISHNEUSKI — MAZ-SPORTAUTO — Dakar // dakar.com

«Шаўковы шлях»

+ Вынікі выступаў на ралі-рэйдах «Шаўковы шлях» Год Месца Экіпаж 2010 12 #214 — Орсік П. / Запарошчанка Д. / Рудніцкі А. 2011 18 #328 — Васілеўскі А. / Запарошчанка А. / Казлоўскі В. 23 #333 — Палішчук А. / Запарошчанка Д. / Гаранін П. 2012 11 #312 — Васілеўскі А. / Казлоўскі В. / Запарошчанка А. 14 #316 — Вязовіч С. / Гаранін П. / Палішчук А. 2013 3 #320 — Вязовіч С. / Палішчук А. / Віхрэнка Д. 6 #315 — Васілеўскі А. / Запарошчанка А. / Казлоўскі В. 2016 6 #302 — Вязовіч С. / Гаранін П. / Жыгулін А. 9 #308 — Васілеўскі А. / Віхрэнка Д. / Запарошчанка А. 10 #312 — Вішнеўскі А. / Новікаў М. / Сінябок К. 2017 5 #304 — Вязовіч С. / Гаранін П. / Жыгулін А. 7 #316 — Вішнеўскі А. / Новікаў М. / Невяровіч А. 8 #309 — Васілеўскі А. / Віхрэнка Д. / Запарошчанка А. 2018 НФНе фінішавалі. Пасля трэцяга этапа каманда МАЗ-СПОРТаўта знялася са спаборніцтва ў знак пратэсту. #302 — Вязовіч С. / Гаранін П. / Жыгулін А. НФ #305 — Вішнеўскі А. / Новікаў М. / Невяровіч А. НФ #307 — Васілеўскі А. / Запарошчанка А. / Падалінскі Я. НФ #316 — Мурылёў В. / Віхрэнка Д. / Завесніцкі С. 2019 6 #311 — Васілеўскі А. / Новікаў М. / Мурылёў В. 8 #307 — Вішнеўскі А. / Гаранін П. / Невяровіч А.

Гл. таксама МАЗ-5309 МАЗ-СПОРТаўта

Спасылкі

5309RR Катэгорыя:Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Гоначныя аўтамабілі Катэгорыя:Транспартныя сродкі, прадстаўленыя ў 2010 годзе