Генрык ПантопіданНапісанне імя і прозвішча Генрык Пантопідан у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.12., Мн., 2001, С.51. (; 24 ліпеня 1857 — 21 жніўня 1943) — дацкі пісьменнік-раманіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за праўдзівае апісанне сучаснага жыцця Даніі».
Біяграфія Генрык Пантопідан нарадзіўся ў Фрэдэрысіі на Ютландскім паўвостраве ў шматдзетнай сям’і. Калі Генрыку было шэсць гадоў, бацькі пераехалі ў цэнтральную частку Ютландыі, у горад Рандэрс. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён паступіў у Капенгагенскі політэхнічны інстытут. У 1879 годзе ён кінуў інстытут і стаў настаўнікам у сялянскай школе ва Фрэрслеве, якую адкрыў яго брат Мартэн. У 1880 годзе ён служыў у арміі, а ў 1881 годзе ён ажаніўся з Метай Мары Хансен, маладой сялянкай, з якой ён пазнаёміўся падчас выкладання, пасля ў іх было двое дзяцей.
У гэтым жа 1881 годзе адбыўся яго літаратурны дэбют — у штотыднёвіку «За мяжой і дома» («Udeog Hjemme») быў апублікаваны яго аповяд «Канец жыцця» («Et Endeligt»).
У 1892 годзе Пантопідан развёўся з першай жонкай і ажаніўся з Антуанэтай Кофуд. Шлюб іх быў бяздзетным, яна памерла ў 1928 годзе.
Ён памёр 21 жніўня 1943.
Творчасць Вядомасць прынеслі аповесць «Сандынгскі прыход» і кніга апавяданняў «Вясковыя абразкі» (абедзве 1883), у якіх рэалістычна паказана жыццё тагачаснага дацкага сялянства. Палемізуючы з неарамантыкамі, стварыў раманы «Начная варта» (1894), «Найвышэйшая песня» (1896), трылогію «Запаветная зямля» (1891—95), дзе панарамна адлюстравана палітычнае і рэлігійнае жыццё краіны канца 19 ст. У шматпланавым эпічным рамане «Шчасліўчык Пер» (1898—1904) канфлікт паміж неардынарнай асобай і бяздушным навакольным светам, праблемы палітыкі, філасофіі, маралі, культуры. Песімістычнымі матывамі прасякнугы раман «Царства мёртвых» (1912—16). Змрочныя прадчуванні расчараванняў і катастроф уласцівы раману «Нябеснае царства чалавека» (1928). Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі «Па дарозе да самога сябе» (1943).
Літаратура
Спасылкі
About Henrik Pontoppidan Books and Writers' article about the author Danish author, son of a pastor Henrik Pontoppidan nacque a Fredericia nel 1857 Dinamarca, 1857—1943) Henrik Pontoppidan (1857—1943) Henrik Pontoppidan
Катэгорыя:Пісьменнікі Даніі Катэгорыя:Паэты Даніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Даніі