Томас Стэрнз ЭліятНапісанне імя і прозвішча Томас Стэрнз ЭЛІЯТ у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.110. (; , Сент-Луіс, ЗША — , Лондан) — амерыкана-англійскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст., лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).

Біяграфія Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1910). Вучыўся ў Сарбоне, Марбургскім і Оксфардскім універсітэтах. У Вялікабрытаніі з 1917. Працаваў выкладчыкам, літаратурным аглядальнікам, рэдактарам у перыядычных выданнях, дырэктарам выдавецтва.

Творчасць Дэбютаваў як паэт у 1915. Першую сусветную вайну ўспрыняў як банкруцтва цывілізацыі і крах усяго ліберальна-гуманістычнага светаўспрымання, што адлюстравалася ў яго паэме «Бясплодная зямля» (1922) з яе выключнай ідэйна-мастацкай складанасцю (сплаў трагедыйнасці, лірызму, парадыйнай і міфалагічнай вобразнасці). Трагічнаму адчуванню бессэнсоўнасці, апустошанасці, эстэтычнага выраджэння ў сучасным жыцці (паэма «Пустыя людзі», 1925) супрацьпастаўляў пошук і набыццё духоўных пачаткаў у рэлігіі (мадэрнізаванае хрысціянства), а таксама ў культурных і мастацкіх традыцыях дарэнесанснай эпохі (кніга эсэ «Свяшчэнны лес», 1921; паэтычная сюіта «Попельная серада», драма ў вершах «Смерць у саборы», 1935 і інш.). Выступаў за «дэперсаналізацыю» паэтычнага акта, у абарону мастацкай традыцыі і класікі як вечнага эталона.

Пераклад паэмы «Пустыя людзі» на беларускую мову зрабіў Віктар Валынскі (1985), «Попельнай серады» — Алесь Разанаў (1996).

Прэміі і ўзнагароды Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).

Беларускія пераклады Пустыя людзі // «Далягляды» № 85, 1985. Традыцыя і індывідуальны талент: эсэ. Пер. В. Небышынец // «Крыніца» № 9 (24), 1996. Выбраная паэзія. Мн.: Зміцер Колас, 2018 («Паэты планеты»). ISBN 978-985-23-0010-0. Пер. Макса Шчура, Лявона Баршчэўскага, Алеся Разанава.

Спасылкі Традыцыя і індывідуальны талент Пераклады Макса Шчура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Драматургі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Памерлі ў Лондане Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Тоні» Катэгорыя:Выпускнікі Гарварда Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве