Актавіа ПасПаводле з БЭ ў 18 т., Т. 12., С. 158, напісанне імя і прозвішча Актавіо Пас, пасля змен ў правапісе (2008) — Актавіа Пас. (;  — ) — мексіканскі пісьменнік, паэт і дыпламат, даследчык цывілізацый Захаду і Усходу.

Біяграфія Актавіа Пас, выхоўваўся на ўскраіне Мехіка, у сям’і прагрэсіўнага палітычнага журналіста Актавіа Паса-старэйшага, адваката і прыхільніка грамадскіх рэформ, маці — Жазэфіна Лазана Пас, сям’я якой паходзіла з іспанскай правінцыі Андалусія.

Актавіа сам пісаў, у доме быў велічэзны пакой з кнігамі. Гэта не магло не ўплыць на далейшы шлях юнака. Таксама, у дзяцінстве, на Паса глыбока паўплываў дзед з боку бацькі, дзяржаўны дзеяч і пісьменнік, які адным з першых пачаў са спагадай маляваць у сваіх творах індзейскае насельніцтва Мехіка.

Пазней Пас звяртаўся да ўспамінаў пра родны сэрцу куток:

Актавіа Пас яшчэ ў дзяцінстве знаёміцца з лепшымі творамі іспанскай літаратуры свайго часу, а таксама з такімі аўтарамі, як Ніцшэ, Маркс, Гюго і Русо. Асабліва ўразіла яго «Бясплодная зямля» Т. С. Эліята. У 1931 годзе сямнаццацігадовы Пас заснаваў свой першы літаратурны часопіс, «Поручні» (Barandal), а ў дзевятнаццаць гадоў ён выпусціў свой першы зборнік вершаў пад назвай «Дзікі месяц» (Luna silvestre). Пас наведваў лекцыі ў Нацыянальным універсітэце Мехіка, але не скончыў. Замест гэтага ён з’ехаў на Юкатан, адкрыў там сярэднюю школу і паглыбіўся ў вывучэнне гісторыі Мексікі.

Творы Асобныя вершы Паса пераклалі на беларускую мову Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)., Макс ШчурГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Юлія Цімафеева"Дзе толькі туман сапраўдны..." .

Спасылкі «Дзе толькі туман сапраўдны…»

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Іспанамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Мексікі Катэгорыя:Пісьменнікі Мексікі Катэгорыя:Эсэісты XX стагоддзя