Вайна 1812 года паміж Францыяй і Расіяй, вядомая таксама як французска-руская вайна 1812 года[Французска-руская вайна 1812 года: еўрапейскія дыскурсы і беларускі погляд. /Рэд. Козак К. І. — Мн.: Выд-ва БДУ, 2003], нашэсце Напалеона на РасіюТарле Е. В. Наполеон. — Мн.:Беларусь, 1992. С. 259, Айчынная вайна 1812 годаТрещенок Я. И. История Беларуси. Ч. 1. Досоветский период: учебное пособие. — Могилёв: МГУ им. А. А. Кулешова, 2003. — 176 с. (пераважна ў савецкай, украінскай і расійскай гістарыяграфіях), расійская кампанія 1812 года ()Fabry G. J. Campagne de Russie (1812). — Paris: Librairie Militaire R.Chapelot, 1903 — частка Напалеонаўскіх войн у Еўропе. Адбывалася на тэрыторыі Расійскай імперыі. Скончылася знішчэннем Вялікай арміі Напалеона і яго адступленнем у Францыю.
Перадгісторыя
Палітычная сітуацыя перад вайной 19 лістапада 1806 г. у прамове да польскіх дэпутатаў у Берліне Напалеон заявіў: Гэтую думку ён паўтарыў і ў прамове да польскіх дэпутатаў у Познані 28 лістапада 1806 г.Mościcki, H. Dzieje porozbiorowe Litwy i Rusi. T. 1, 1772—1800 / Henryk Mościcki. — Wilno: «Kurjer Litewski», . — , 448 s., k. tabl.: il., err. — S. 88 — 89.
Пасля разгрому рускіх войскаў у бітве пад Фрыдландам у чэрвені 1807 г. імператар Аляксандр I заключыў з Напалеонам Тыльзіцкі мір, згодна з якім абавязаўся далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі. Падчас перагавораў вялася гаворка аб польскіх землях пасля другога і трэцяга, часткова і першага падзелаў — яны пяройдуць пад панаванне саюзніка Францыі саксонскага герцага Фрыдрыха I (унука польскага караля Аўгуста III). Аляксандр I атрымаў Беластоцкую акругу, але не згадзіўся на ўжыванне слова «Польшча» ў назве створанай Напалеонам новай дзяржавы — таму назвалі яе Герцагства (Княства) Варшаўскае. Па дамоўленасці з Напалеонам Расія ў 1808 г. адабрала ў Швецыі Фінляндыю і зрабіла шэраг іншых тэрытарыяльных набыццяў; у Напалеона ж развязаліся рукі для заваявання ўсёй Еўропы за выключэннем Англіі і Іспаніі. У 1810 г. Напалеон ажаніўся з Марыяй-Луізай Аўстрыйскай, дачкою аўстрыйскага імператара Франца, умацаваўшы сабе такім чынам тыл і стварыўшы ў Еўропе пункт апоры. Французскія войскі пасля шэрагу анексій прысунуліся ўшчыльную да межаў Расійскай імперыі.
У 1810 у Расіі загаварылі аб новай вайне з Напалеонам. Французы прыціскалі інтарэсы рускіх у Еўропе, пагражалі аднаўленнем незалежнай Польшчы; рускія не выконвалі кантынентальную блакаду і абклалі французскія тавары мытай. Расія патрабавала вывесці французскія войскі з Прусіі, размешчаныя там насуперак Тыльзіцкаму дагавору; Напалеон патрабаваў ад цара ўзмацніць жорсткасць блакады Англіі. Абодва бакі рыхтаваліся да непазбежнай вайны.
Напалеон заключыў у снежні 1811 г. ваенны саюз паміж Францыяй і Аўстрыяй, паводле якога аўстрыйцы абавязаліся выставіць 30 тысяч салдат супраць Расіі. У лютым 1812 г. Напалеон заключыў таксама саюзны дагавор з Прусіяй, якая павінна была выставіць супраць Расіі 20 тысяч салдат, а таксама забяспечыць тыл французскага войска.
Расія таксама дыпламатычна падрыхтоўвала тылы. У выніку тайных перагавораў вясной 1812 г. аўстрыйцы далі зразумець, што іх войска не пойдзе далёка ад аўстрыйска-рускай мяжы і наогул не будзе завіхацца на карысць Напалеона. У красавіку таго жа года з боку Швецыі былы напалеонаўскі маршал Бернадот (будучы кароль Швецыі Карл XIV), які быў абраны спадчынным прынцам у 1810 г. і фактычна ўзначальваў швецкую арыстакратыю, запэўніў у сваім сяброўскім стаўленні да Расіі і склаў саюзны дагавор. 22 мая 1812 г. рускі пасол Кутузаў (будучы фельдмаршал і пераможца Напалеона) здолеў падпісаць мір з Турцыяй, скончыўшы пяцігадовую вайну за Малдавію. На поўдні Расіі вызвалілася Дунайская армія Чычагава як заслон ад Аўстрыі, вымушанай быць у саюзе з Напалеонам.
19 мая 1812 г. Напалеон выехаў у Дрэздэн, дзе правёў агляд васальным манархам Еўропы. З Дрэздэна імператар адправіўся да «Вялікай Арміі» на раку Нёман, якая падзяляла Прусію і Расію. 22 чэрвеня Напалеон напісаў заклік да войскаў, у якім абвінаваціў Расію ў парушэнні Тыльзіцкага дагавора і назваў інтэрвенцыю другой польскай вайной. Вызваленне Польшчы стала адным з лозунгаў, які дазволіў прыцягнуць у французскае войска шмат палякаў. Нават французскія маршалы не зразумелі сэнсу і мэт інтэрвенцыі ў Расію, але звыкла падпарадкоўваліся.
У 2 гадзіны раніцы 24 чэрвеня 1812 года Напалеон загадаў пачаць пераправу на рускі бераг Нёмана па 4 наведзеных мастах вышэй Коўна.
Узброеныя сілы праціўнікаў
Напалеон змог сканцэнтраваць супраць Расіі каля 450 тысяч салдат, з якіх самі французы складалі палову (гл. Вялікая Армія). У паходзе прымалі ўдзел таксама італьянцы, палякі, немцы, галандцы, нават гвалтоўна мабілізаваныя іспанцы. Аўстрыя і Прусія вылучыла корпусы (30 і 20 тысяч, адпаведна) супраць Расіі згодна з саюзнымі дагаворамі з Напалеонам.
Іспанія, звязаўшы партызанскім супраціўленнем каля 200 тысяч французскіх салдат, аказала вялікую дапамогу Расіі. Англія аказвала матэрыяльную і фінансавую падтрымку Расіі, але яе армія была занята ў баях у Іспаніі, а яе моцны флот не мог уплываць на сухапутныя аперацыі ў Еўропе, хоць і з’яўляўся адным з фактараў, якія схілілі пазіцыю Швецыі на карысць Расіі.
У Напалеона заставаліся наступныя рэзервы: каля 90 тысяч французскіх салдат у гарнізонах цэнтральнай Еўропы (з іх 60 тыс. у 11-м рэзервовым корпусе ў Прусіі) і 100 тысяч у Нацыянальнай гвардыі Францыі, якая па законе не магла ваяваць за межамі Францыі.
Расія мела вялікую армію (гл. Руская армія 1812 года), але не магла хутка мабілізаваць войскі з-за дрэнных дарог і вялікай тэрыторыі. Удар войска Напалеона прынялі на сябе войскі, размешчаныя на заходняй мяжы: 1-я армія Барклая і 2-я армія Баграціёна, усяго 153 тысячы салдат і 758 гарматТарле Е. В., «Нашествие Наполеона на Россию», Гл. 2.2. Яшчэ далей на поўдзень, на Валыні, размяшчалася 3-я армія Тармасава (да 45 тыс., 168 гармат), якая служыла заслонам ад Аўстрыі. У Малдавіі супраць Турцыі стаяла Дунайская армія Чычагава (55 тыс., 202 гарматы). У Фінляндыі супраць Швецыі стаяў корпус рускага генерала Штэйнгеля (19 тыс., 102 гарматы). У раёне Рыгі знаходзіўся асобны корпус Эсэна (да 18 тыс.), да 4-х рэзервовых карпусоў размяшчаліся далей ад мяжыКерсновский А. А., Русская армия 1812 г. ,Богданович, «История отечественной войны 1812 г.», Спб., 1859—1860, Приложения, стр. 492—503 .
Нерэгулярныя казачыя войскі налічвалі па спісах да 110 тысяч лёгкай кавалерыі, аднак рэальна ў вайне прынялі ўдзел да 20 тысяч казакоў.
Краіны Пяхота,тыс. Кавалерыя,тыс. Артылерыя,тыс. Казакі,тыс. Гарнізоны,тыс. Заўвагі РасіяРеферат по вооружённым силам России в 1812 г. : лічбы, прыведзеныя на аснове прац гісторыкаў А. І. Міхайлоўскага-Данілеўскага, М. І. Багдановіча, Л. П. Багданава.колькасць артылерыі ў гарматах з кнігі Тарле «Нашэсце Напалеона на Расію» 360—380 60—70 35—401600 гармат 100—110 105110—132 тысячы ў 1-й арміі Барклая ў Літве, 39—48 тысяч у 2-й арміі Баграціёна ў Беларусі, 40—48 тысяч у 3-й арміі Тармасава на Украіне, 52—57 тысяч на Дунае, 19 тысяч у Фінляндыі, астатнія войскі на Каўказе і па краіне ФранцыяТарле Е. В., «Нашествие Наполеона на Россию», Гл. 2.2 — Вооружённые силы Франции в 1812 г. 360 70 1370 гарматАртылерыя Напалеона ў Расіі па падліках Клаўзевіца — 190 За межамі Расіі 450 тыс. уварваліся ў Расію. Пасля пачатку вайны ў выглядзе падмацаванняў у Расію прыбыла яшчэ 140 тыс. У гарнізонах Еўропы да 90 тыс. + Нацыянальная гвардыя ў Францыі (100 тыс.)Ф. Меринг, «Очерки по истории войн и военного искусства», —М., 1941 г. Таксама тут не паказаныя 200 тыс. у Іспаніі і 30 тыс. саюзны корпус з Аўстрыі.Лічбы ўключаюць усе войскі пад пачаткам Напалеона, у тым ліку салдат з германскіх дзяржаў Рэйнскага саюза, Прусіі, італьянскіх каралеўстваў, Польшчы.+
Наступленне Напалеона (чэрвень—верасень 1812 г.)
10 чэрвеня французскі пасол у Санкт-Пецярбургу Ж. А. Ло дэ Ларыстон уручыў ўпраўляючаму Міністэрства замежных спраў князю А. М. Салтыкову ноту аб аб’яўленні вайны. Аляксандр I у гэты час знаходзіўся ў Вільні. У сталіцу ён вяртаўся праз Полацк (6—7 ліпеня) і Маскву (13—15 ліпеня)Троицкий, Н. А. Александр I и Наполеон / Н. А. Троицкий. — М.: Высшая школа, 1994. — 302, с.: ил. — С. 196, 203—205. — (История в лицах). — ISBN 5-06-002839-9..
22 чэрвеня 1812 г. французскім войскам перад пераходам цераз Нёман і ўварваннем на тэрыторыю былога ВКЛ зачыталі загад Напалеона, у якім ён падкрэсліваў, што вядзе вайну дзеля аднаўлення Польшчы ў межах 1772 г.:
Перад адпраўкай польскага корпуса з Варшавы Панятоўскі таксама зачытаў прамову: Brandys, M. Kozietulski i inni / Marian Brandys. — Wyd. 3 przejrz. i uzup. — Warszawa: «Iskry», 1971. — 587, s. — (Seria Kieszonkowa Iskier). — S. 327.
Па словах польскага даследчыка М. Гандэльсмана, Напалеон з 1805 г. «уступіў на шлях, які вёў праз Польшчу. З гэтага часу „польская справа“ будзе займаць у яго палітыцы значнае месца і стане адным з пытанняў міжнароднай палітыкі»Handelsman, M. Napoleon a Polska / Marceli Handelsman. — Warszawa — Lwów: E. Wende — H. Altenberg, G. Seyfarth, E. Wende, 1914. — VII, , 162, s. — (Biblioteka Naukowa Wendego, № 2). — S. 165.
У 6 гадзін раніцы 24 чэрвеня (12 чэрвеня па старым стылі) 1812 года авангард французскіх войскаў увайшоў у расійскі Коўна (суч. Каўнас у Літве), фарсіраваўшы Нёман. Пераправа 220 тыс. салдат французскай арміі (1-ы, 2-і, 3-і пяхотныя карпусы, гвардыя і кавалерыя) пад Коўнам заняла 4 дні. 26 чэрвеня у тры гадзіны ночы ў Гродна прыехаў царскі кур’ер. Ён абвясціў аб пераходзе Напалеонам цераз Нёман каля Коўна і загадаў Лятучаму казачаму корпусу генерала Мацвея Іванавіча Платава дзейнічаць у фланг і тыл непрыяцеля. 27 — 28 чэрвеня М. І. Платаў займаўся эвакуацыяй Гродна. Вывозіліся зброя і амуніцыя гарнізоннага батальёна, хворыя салдаты царскай арміі, аптэка і асабліва харчовыя запасы. Гужавога транспарту не хапала, і Платаў накіраваў у вёскі спецыяльныя каманды, якія канфіскоўвалі ўсё патрэбнае для корпуса. Паводле атамана Войска Данскога, у эвакуацыі «губернскага горада Гродна» было задзейнічана звыш 1000 фурманакДонские казаки в 1812 году: Сборник документов. — Ростов-на-Дону, 1954. — 356 с. — С. 59 — 60. Я. Арлоўскі ў пачатку XX ст. з эпічным размахам пісаў нават аб 3000 фурманках і колах, адпраўленых з ГроднаОрловский, Е. Ф. Гродненская губерния в 1812 году: Исторический очерк. — Гродно, 1912. — 50 с. — С. 10. 28 чэрвеня горад пакінулі чыноўнікі з губернатарам і гродзенскі гарнізонны батальён. Гэты абоз цягнуўся на ўсход праз Шчучын — Беліцу — Навагрудак — Мір — Кайданава — Мінск.
29—30 чэрвеня каля Прэны (суч. Prienai у Літве) трохі на поўдзень ад Коўна Нёман перайшла іншая групоўка (79 тыс. салдат: 6-ы і 4-ы пяхотныя карпусы, кавалерыя) пад камандаваннем прынца Багарнэ.
Адначасова 30 чэрвеня яшчэ далей на поўдзень пад Гродна Нёман перасеклі 4 корпусы (78—79 тыс. салдат: 5-ы, 7-ы, 8-ы пяхотныя і 4-ы кав. карпусы) пад агульным камандаваннем Жэрома Банапарта.
На поўнач ад Коўна пад Тыльзітам Нёман перасек 10-ы корпус французскага маршала Макдональда. На поўдні ад цэнтральнага кірунку з боку Варшавы раку Буг перасек асобны аўстрыйскі корпус Шварцэнберга (30—33 тыс. салдат).
Цар Аляксандр I даведаўся пра пачатак уварвання позна вечарам 24 чэрвеня ў Вільні (суч. Вільнюс у Літве). А ўжо 28 чэрвеня ў Вільню ўвайшлі французы. Толькі 16 ліпеня Напалеон, устроіўшы дзяржаўныя справы ў акупаванай Літве, пакінуў горад услед за сваімі войскамі.
Ад Нёмана да Смаленска (ліпень—жнівень 1812 г.)
Паўночны кірунак На поўнач Расійскай імперыі Напалеон накіраваў 10-й корпус маршала Макдональда, які складаўся з 32 тысяч прусаў і немцаў. Яго мэтай было ўзяцце Рыгі, а потым, злучыўшыся з 2-м корпусам маршала Удына (28 тыс.), рушыць на Пецярбург.
Асновай корпуса Макдональда быў 20-тысячны прускі корпус пад камандаваннем генерала Граверта (пазней Ёрка).