Надзін Гордымер (, , Спрынгс, правінцыя Гаўтэнг, раней Трансвааль — , Яганэсбург, ПАР) — паўднёваафрыканская англамоўная пісьменніца, паэтэса. Аўтарка апавяданняў і раманаў антырасісцкай накіраванасці. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1991), «якая сваім пышным эпасам прынесла велізарную карысць чалавецтву».
Біяграфія
Нарадзілася ў пасёлку Спрынгс недалёка ад Яганэсбурга. Яе бацькамі былі яўрэі, якія эмігравалі ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Пісьменніцкую кар’еру пачала ва ўзросце дзевяці гадоў, а яе першае апавяданне «Заўтра прыходзь зноў» (Come Again Tomorrow) было надрукавана, калі Надзін споўнілася 15 гадоў.
Сусветную вядомасць Н. Гордымер атрымала за свой раман «Народ Джулая», які выйшаў у свет у 1981 годзе. Аснову большасці сюжэтаў твораў пісьменніцы складала тэма разбуральнага ўплыву апартэіду на ўзаемаадносіны паміж цемнаскурым насельніцтвам краіны і белым насельніцтвам ПАР.
Творчасць пісьменніцы адлюстроўвае складанасць грамадска-палітычнага жыцця Паўднёвай Афрыкі, маральныя і расавыя пытанні, тэму апартэіду. Гордымер выдала каля 15 раманаў, некаторыя з якіх пэўны час не маглі выйсці, бо былі забароненыя цэнзурай. Акрамя ўдзелу ў руху супраць апартэіду, у апошнія гады Гордымер актыўна ўдзельнічала ў мерапрыемствах па барацьбе супраць СНІДу.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Пісьменнікі ПАР Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры