Граф (ад «правадыр»; ; ; ад  — «спадарожнік») — асоба якая носіць гэты тытул, дваранскі тытул вышэй барона, у Ранняе Сярэднявечча (VI—VIII ст.) ў Заходняй Еўропе вышэйшая каралеўскае службовая асоба, дзяржаўны чыноўнік. У феадальную эпоху — феадальны ўладар, па ўласнасці эквівалентны герцагскаму рангу. У канцы феадальнай эпохі — спадчынны дваранскі (памешчыцкі), саслоўны тытул.

Гісторыя Тытул графа паўстаў у IV стагоддзі ў Рымскай імперыі і першапачаткова прысвойваўся вышэйшым саноўнікам (напрыклад  — галоўны казначэй). У Франкскай імперыі граф валодаў з VI ст. ў сваёй акрузе (графстве) судовай, адміністрацыйнай і ваеннай уладай. Паводле пастановы «Керсійскій капітулярій» Карла II Лысага 877 г. пасада і валодання графа стала спадчыннай. Граф у Англіі першапачаткова пазначаў вышэйшую службовую асобу, але з часоў нарманскіх каралёў ператварылася ў ганаровы тытул. У перыяд феадальнай раздробленасці — феадальны валадар графства, затым (з ліквідацыяй феадальнай раздробненасці) тытул вышэйшага дваранства (жанчына — «графіня»). У якасці тытула фармальна працягвае захоўвацца ў большасці краін Еўропы з манархічнай формай праўлення. У Польшчы тытул графа мог давацца каралём, замежнымі манархамі, а пазней і сеймам. Тытул ліквідаваны паводле «сакавіцкай» Канстытуцыяй 1921 года. У Расійскай імперыі тытул уведзены Пятром I (першым яго атрымаў ў 1706 г. Б. П. Шереметев). У канцы XIX ст. было больш за 300 графскіх родаў. Графскі тытул у Расіі быў ліквідаваны Дэкрэтам УЦВК і Саўнаркама ад 11 лістапада 1917 г.. Графскі тытул да гэтага часу захоўваецца ў краінах Еўропы з манархічнай формай палітычнай сістэмы дзяржавы.

за ред. академіка АН УРСР О. С. Мельничука, «Словник іншомовних слів», м. Київ, 1985 р., с. 221; «Современный толковый словарь русского языка», Ридерз Дайджест, г. Москва, 2004 г. ISBN 5-89355-108-7, с. 140; Брокгауз и Ефрон, «Энциклопедический словарь» (в 86 томах), г. СПб, 1890—1907 гг.. :ru:Шереметев, Борис Петрович

Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Арыстакратыя